Гарадзенцы на прыпынку пра візіт Мядзведзева: “Які кашмар, навошта ён прыехаў?”

|

Пра натоўпы незадаволеных гарадзенцаў, што чакалі на прыпынках грамадскага трансарту і ніяк не маглі з’ехаць з перакрытага цэнтру горада, ужо шмат можна прачытаць у Twitter ці Facebook. Карэспандэнт “Твайго стылю” падчас праезду VIP-картэжа акурат знаходзіўся на прыпынку разам з жыхарамі горада.

Фотафакт: картэж удзельнікаў міжурадавай сустрэчы праехаў праз цэнтр Гродна

Шэраг прадстаўнічых аўто ў суправаджэнні міліцыі і хуткай дапамогі праехаў бліжэй поўдня праз Гродна. Гэта прыбылі ўдзельнікі паседжання Еўразійскага міжурадавага савету. Сустрэча праходзіць у Гродне 7-8 верасня, у ёй прымаюць удзел прэм’ер-міністры Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі. З гэтай нагоды рух у горадзе моцна ўскладнены.

Мядзведзеў у Гродне: ёсць абмежаванні ў руху ў горадзе і ваколіцах

|

8 верасня ў Гродне праходзіць паседжанне Еўразійскага міжурадавага савету, у якім прымаюць удзел міністры ЕўрАзЭс. З 10.00 да 18.00 перыядычна будуць перакрытыя трасы М6, Р41, а таксама вуліцы ў цэнтры горада, паведамілі ў ДАІ.

Да Дня беларускага пісьменства ў Гродне адбылася вечарына “Адвечнае слова” (ВІДЭА)

Дзень беларускага пісьменства сёлета праходзіў у Шчучыне. Але па словах протаіерэя Георгія Роя, настаяцеля Свята-Пакроўскага сабору, гарадзенцы не маглі не правесці лакальную імпрэзу да такой значнай даты. Вечарына прайшла 6 верасня ў актавай зале сабору.

Унікальныя карты Лапіных, якія знайшлі пры рэканструкцыі былой фабрыкі, перададуць у музей

|

У былой фабрыцы ігральных карт, дзе зараз ідзе рэканструкцыя, карэспандэнт “Твайго стылю” знайшоў унікальную для горада знаходку. На гарышчы старога будынку ляжалі iгральныя карты, якія вырабляла фабрыка Лапіных у міжваенны час. На момант знаходкі ў горадзе не было карт з той самай гарадзенскай фабрыцы. Цяпер унікальныя экспанаты будуць перададзены ў музей.

У Гродне пройдзе дванаццацігадзінны футбольны матч

|

У рамках тыдня футболу ў Беларусі 19 верасня на цэнтральным стадыёне Гродна адбудзецца фестываль “Футбольны марафон”. Яго арганізуюць спартыўная арганiзацыя “Карпарацыя спорту” сумесна з Гродзенскай Гарадскога Федэрацыяй Футбола і ФК “Нёман”, пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму.

Прагноз надвор’я ў Гродне: 7 – 13 верасня

|

На гэтым тыдні ў Гродна прыйдзе сапраўдная восень, даждлівая, пахмурная і прахалодная.

Гродна ў Instagram: 30 жніўня – 6 верасня 2015

|

Прыйшла восень і на фотаздымках гарадзенцаў у Instagram цяпер шмат хмарнага неба. А яшчэ сацсетка ў апошнім абнаўленні дазволіла публікаваць не толькі квадратныя фота.

Самы сумленны спорт: восем кароткіх правіл “гонкі за птушкамі”

|

ХІІ адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі прайшоў 5 верасня. У ім удзельнічала 12 каманд з усіх рэгіёнаў акрамя Магілеўшчыны. Прадстаўнік каманды “Гарадзенскі United” Дзмітрый Вінчэўскі расказаў “Твайму стылю”, якія правілы ў гэтым незвычайным спорце.

Гарадзенскі дзіцячы хоспіс: “Усе дзеці нашы, і мы ўсім хочам дапамагчы”

|

У Гарадзенскім дзіцячым хоспісе поўным ходам ідуць будаўнічыя працы – там ствараюць адмысловы сэнсарны пакой для цяжка хворых дзяцей. Але гэта толькі частка з агромністай колькасці працы, якую ўзялі на сябе работнікі і валанцёры.