Аўтавакзал у Беластоку пачнуць зносіць восенню. У 2017 пабудуюць новы

|

Новы вакзал мае быць зручным і сучасным. Сённяшні хутчэй пужае сваім станам. Пакуль што працы не ідуць, але разбіраць існуючы будынак павінны пачаць ужо ў кастрычніку. У чэрвені 2017 года новы вакзал мае быць гатовы, піша poranny.pl.

Падчас візіту міністра інфармацыі на “Гродна Плюс” запусцілі вяшчанне ў HD-фармаце

|

Міністр інфармацыі Лідзія Ананіч 5 жніўня праводзіць у Гродне рэспубліканскі семінар “Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі”. Падчас свайго візіту міністр, разам са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем, прынялі ўдзел у запуску вяшчання гарадскога тэлеканала “Гродна Плюс” у НD-фармаце.

Цягнік Гродна-Варшава-Кракаў плануюць запусціць у верасні

|

Паводле слоў першага намесніка начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэя Кашко, у верасні плануецца пусціць цягнік Гродна-Варшава-Кракаў. Пра гэта чыноўнік заявіў 4 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, пішуць naviny.by.

Работніца АЭС: Рэактар гадзіну вісеў у паветры. ВІДЭАРЭПАРТАЖ з Астраўца

Журналісты “НН” адправіліся ў Астравецкі раён, каб даведацца, як мясцовыя жыхары ставяцца да будавання беларускай атамнай электрастанцыі.

У адказ на Алімпіяду ў Рыа ў Гродне адкрылі свае спаборніцтвы з агнём і спартоўцамі

|

Пакуль у Бразіліі рыхтуюцца да адкрыцця летнiх Алімпійскіх гульняў, у Гродне на стадыёне “Нёман” адкрылі сваю спартакіяду “Алiмпiёнiк-2016”. Больш за 200 спартсменаў з Гарадзенскай вобласці на працягу двух дзён будуць змагацца за званне мацнейшых.

У Гродне адкрылася нямецка-беларуская выстава “Жыць ці пісаць”, прысвечаная Варламу Шаламаву

|

Выставу падрыхтаваў “Дом літаратуры Берліна”, у Беларусі партнёрамі выступіла гарадзенская творчая прастора “ДОМ 46”. На выставе прадстаўленыя дакументы, фотаздымкі і мастацкія творы пра турмы, ссылкі і лагеры, праз якія прайшоў вядомы расійскі пісьменнік Варлам Шаламаў. Наведнікі выставы могуць паглядзець фільм пра жыццё і творчасць Шаламава, паслухаць расповед пра эпоху сталінізму, піша svaboda.org.

#ДавайСаня, прокачай страну! Гарадзенец чытае “прэзідэнцкі рэп” і ледзь не падае з асфальтаўкладчыка

|

Гарадзенскі блогер Яўген Лістапад выклаў у свой Instagram відэаролік, дзе ён стаіць ля катка, чытае рэп пра прэзідэнта Беларусі і пра трусікі, а потым заскоквае на каток ды ледзь не падае.

Уладзімір Краўцоў прыйшоў на “Атрад самагубцаў”: паслухаў новы Dolby Atmos, але фільм не даглядзеў

|

У кінатэатры “Кастрычнік” 4 жніўня прайшоў прэм’ерны паказ фільма “Атрад самагубцаў” у новым для Гродна фармаце 3D-гуку Dolby Atmos. Адчуць моц новай сістэмы прыйшоў і старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Але да канца фiльма ён не дасядзеў.

Хакейны “Нёман” пацярпеў першае паражэнне ў новым сезоне

|

Гарадзенскі “Нёман” пацярпеў першае паражэнне ў сезоне. Здарылася гэта ў серыі булітаў. У трэцім матчы Кубка Салея, які праходзіў у Мінску, падапечныя Сяргея Пушкова прайгралі “Юнацтву”.

Сметнік пад белымі крыламі: як людзі змяняюць лёс буслоў

|

Бусел на сметніку – мір на зямлі. Магчыма, у будучыні менавіта так будзе гучаць фальклор новых пакаленняў беларусаў. І дзяцей белакрылыя птушкі будуць прыносіць таксама са сметнікаў, а не з капусты. Першыя званочкі такой будучыні гучаць ужо сёння – буслы ўслед за грамадствам спажывання змяняюць уласныя паводзіны: шукаюць больш лёгкае харчаванне на сметніках ды змяняюць шляхі міграцыі. Навошта ляцець у Афрыку, калі можна выжыць на бліжэйшай звалцы?