Адчуй сябе алімпійцам! Падчас Гульняў у Рыа прабежкі гарадзенцаў перавядуць у грошы на дабрачыннасць
Жыхары Гарадзеншчыны, як і ўсе астатнія беларусы, змогуць прыняць удзел у маштабнай бегавой ініцыятыве “Эстафета дапамогі”, якая пройдзе ў першыя дні Алімпіяды. Кожны жадаючы 5 і 6 жніўня зможа прабегчы са смартфонам у любой частцы свету, а кампанія velcom перавядзе кіламетры ў рублі і накіруе ў дапамогу дзецям з фізічнымі парушэннямі.