Старшыня Гродзенскага аблвыканкама адмаўляецца звальняцца з парламента

Насуперак закону, прызначаны кіраўніком Гарадзеншчыны Уладзімір Краўцоў не склаў свае дэпутацкія паўнамоцтвы. Ён  працягвае працаваць і ў выканаўчай, і ў заканадаўчай уладзе, сцвярджае, што ў парламенце заробак не атрымлівае.

Элвіс, Беёнсэ ды Джэніфер Лопес заспявалі ў Гродне для сумленных пасажыраў

Палову аўтобуснага маршруту №17 гарадзенцы маглі сёння праехаць разам з сусветнымі зоркамі. На канчатковым прыпынку ля сярэдняй школы №3 у аўтобус зайшлі “васкавыя фігуры” Элвіса Прэслі, Беёнсэ, Аўрыл Лавін, Кэці Пэры, Джэніфер Лопес, Рыяны і Эмі Уайнхаўс.

Вучэнні ў гродзенскім аэрапорце: загарэўся самалёт, пабіліся пасажыры, электрычнасці няма

|

Дзеянні ў надзвычайных сітуацыях пры складаных умовах надвор’я адпрацавалі на базе гродзенскага аэрапорта 26 лютага.

Замежныя кіроўцы вінаватыя ў 20% смяротных аварый у Гродзенскай вобласці

|

Вялікая колькасць транзітнага транспарту з боку літоўскай і польскай мяжы стварае пагрозу бяспецы руху на дарогах Гарадзеншчыны.

Украінскі кавер-гурт зайграў песні аўстралійскіх класікаў року ў Alpha Centauri

У Гродне 22 лютага прайшоў канцэрт-трыб’ют AC/DC, на якім выступіў украінскі гурт з амаль што ідэнтычнай назвай AS/DS. Нагоды было ажно тры: аддаць даніну памяці першаму вакалісту Бону Скоту, адзначыць 40-годдзе гурта, а таксама – Дзень абаронцы Айчыны.

“Нёман” адправіўся на другі турэцкі збор

|

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” адправіліся на чарговы збор, які ізноў пройдзе ў Турцыі.

Акустычны вечар памяці Курта Кабэйна прайшоў у “Тапазе”

Для прыхільнікаў гранжа 20-я лічбы лютага – нагода ўспомніць аднаго з яскравых прадстаўнікоў гатунку Курта Кабэйна, з нагоды яго дня нараджэння. Таму апошнія акустычныя вячоркі ў рэстаране “Тапаз” былі прысвечаны памяці менавіта гэтага музыкі.

У Лідзе ідзе чэмпіянат Еўропы па футболе сярод ксяндзоў (фота)

|

170 каталіцкіх святароў з 13 еўрапейскіх краін сабраліся ў Лідзе на чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе. Беларусь ужо забяспечыла сабе месца ў чвэрцьфінале.

Бліжэйшай ноччу будзе перакрыты рух на частцы вуліцы Кірава

|

З-за рамонтных прац на скрыжаванні вуліц Кірава і Васілька будзе зачынены рух з 22.00 26 лютага да 6.00 27 лютага. Аднак, гэта не будзе тычыцца аўтобусаў і тралейбусаў.

У Брэсце забаранілі канцэрт гарадзенскага гурта Dzieciuki

|

Мясцовых КДБшнікаў напалохалі згадкі пра Майдан і бел-чырвона-белыя сцягі на канцэрце ў Мінску.