За 33 евро в Милан и обратно. Куда можно улететь лоукостами из соседних стран

Куды лётаюць лоўкосты з суседніх з Беларуссю краін? Калі больш шанцаў купіць самы танны білет? Як не пераплаціць за дарогу ад аэрапорта ў горад прызначэння і за рэгістрацыю на рэйс? У разгар турыстычнага сезона TUT.BY прапануе агляд лоўкостаў.

У Любчы мясцовы жыхар збіў двух валанцёраў, якія прыехалі аднаўляць замак

|

Валанцёры з Брэста і Калінкавіч увечары пасла працы на замку вярталіся на часовае месцах жыхарства ў Любчы ды сустрэлі па дарозе 20-гадовага хлопца з вёскі Галынь Навагрудскага раёна. Ён паспрабаваў патлумачыць ім, што мясцовыя жыхары ў пасёлку важней за прыезджых, а каб словы гучалі больш пераканаўча, ён выкарыстаў фізічную сілу, паведамілі ў прэс-службе гарадзенскай міліцыі.

Два дзіцячыя садкі плануецца здаць у Альшанцы ў 2017 годзе

Зараз у новым жылым раёне Гродна, у якім у перспектыве будзе да 70 тыс. жыхароў, дзейнічаюць дзве дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва гарвыканкама БелТА паведамілі, што ў 2017 годзе плануецца здаць яшчэ два садка.

Разбураны дах дамоў і затопленыя кватэры – вынік навальніцы на Гарадзеншчыне

|

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 28 ліпеня ў выніку праходжання навальніцы і ветру хуткасцю да 11 м/с быў пашкоджаны дах двух жылых дамоў у Смаргонскім раёне. Таксама ў Гродне на вуліцы Пестарка было падтоплена 12 кватэр, паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.

“Трэба зашкляць, але грошай няма”. У самым высокім доме на Ажэшкi некалькі месяцаў не могуць скончыць рамонт

|

Дванаццаціпавярховы дом па вуліцы Ажэшкi, 40 павінны былі здаць пасля капітальнага рамонту яшчэ ў красавіку. Але з-за непрадбачаных абставін будаўнічыя работы зацягнуліся на нявызначаны тэрмін. Праблемы дзве: няма грошай на працяг рамонту, а таксама падманутыя жыхары, якім абяцалі новыя балконы, якіх яны цяпер не атрымаюць.

Міжнародны арганны фестываль становіцца візітоўкай Гродна

|

Другі Міжнародны фестываль арганнай і камернай музыкі, які адбываўся 13-27 ліпеня ў Лютэранскай кірсе ў Гродне, прайшоў на вышэйшым узроўні. Канцэрты вядомых выканаўцаў за два тыдні наведала больш за тысячу чалавек.

Кубак Салея: “Нёман” вырваў перамогу ў “Віцебска”

|

Гарадзенскі “Нёман”стартаваў з перамогі ў Кубку Салея. Дружына Сяргей Пушкова 28 лiпеня ў Віцебску абыграла мясцовую каманду з лікам 4:3.

Из-за инцидента на БелАЭС Литва вручила ноту и попросила помощи у Брюсселя

|

Урад Літвы ў чацвер уручыў беларускаму дыпламату ноту ў сувязі з з інцыдэнтам на будаўніцтве Беларускай АЭС у Астраўцы і звярнуўся ў Брусэль з просьбай да Еўрасаюза аб садзейнічанні, перадае Delfi.lt.

У Ізраілі памерла Ліза Чапнiк – былы вязень гарадзенскага гета

У горадзе Беэр-Шэва 18 ліпеня на 94-м годзе жыцця памерла адна з апошніх выжыўшых вязней гарадзенскага гета Ліза Чапнiк.

“Наносіць татуіроўку больш балюча, чым ад яе пазбаўляцца”. Тату-майстар распавядае, як выдаляе малюнкі на целе

Многія ў юнацтве мараць зрабіць татуіроўку. І многія робяць. Але з часам малюнак на целе можа надакучыць ці перастаць упісвацца ў агульны стыль. Скура расцягваецца, тату расплываецца. Тады і ўзнікае пытанне: як і дзе можна выдаліць татуіроўку?