У Кубку зноў згуляем з БАТЭ

|

Лёсаванне ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе розыгрышу 2014/2015 адбылася 16 кастрычніка ў Доме футболу. Жэрабя падзяліла восем удзельнікаў гэтай стадыі на чатыры пары. Гэтыя супрацьстаянні будуць складацца з двух матчаў.

Перамагае той, хто больш гэта хоча

|

Учора завяршыўся чарговы матч чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з удзелам нашай каманды. На жаль, падапечныя Васіля Спірыдонава мінімальна саступілі мясцовай камандзе з Віцебска з лікам 2:1.

Па-за пешаходным пераходам аўтамабіль збіў дзяўчынку ў Гродне

|

Каля 10 гадзін раніцы 17 кастрычніка на вул. Сацыялістычнай дзяўчынка перабягала дарогу ў не прызначаным для гэтага месцы. Кіроўца легкавой машыны не паспеў спыніцца і збіў яе, паведамляе “Вячэрні Гродна”.

43-гадовы мужчына скокнуў з маста ў Нёман

|

16 кастрычніка ў 21:08 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што з аўтамабільнага маста на вул. Паповіча мужчына скокнуў з маста ў воду.

У цэнтры Гродна знайшлі труп мужчыны

|

16 кастрычніка супрацоўнікі ЖЭС-5 знайшлі мёртвага чалавека ў закінутым доме на вул. Урыцкага 19. Цела праляжала там шмат дзён, зыходзячы са стана скурнага покрыва.

Новы мэр Гродна расказаў колькі зарабляе, якую бачыць стратэгію для горада і дзе ў Гродне будзе вуліца Быкава

Два месяцы таму Мечыслаў Гой, які дагэтуль узначальваў райвыканкам у Смаргоні, быў прызначаны мэрам Гродна. Чыноўнік даў першае інтэрв’ю Naviny.by, у якім распавёў пра інвестыцыі ў рэгіёне, затрыманні чыноўнікаў за карупцыю і свой заробак.

Пачаўся шосты адукацыйны сезон “Універсітэту Залатога Веку”

|

Вялікая зала з цяжкасцю змагла змясціць людзей, якія 16 кастрычніка прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё чарговага акадэмічнага года гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” для сталых людзей.

Тры студэнты ВНУ разбілі 10 аўтамабіляў у Гродне

|

10 машын былі пашкоджаныя ноччу з 12 на 13 кастрычніка. Пабілі шкло, люстэркі і рашоткі радыятараў. Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта была распачата крымінальная справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці.

Рэцыдывіст атрымаў адпор ад маладой настаўніцы ў Шчучыне

|

Каля 23:30 п’яны напаў на 19-гадовую настаўніцу і адабраў сумку, у якой быў мабільнік, невялікая сума грошай і дамскія прылады. Дзяўчына дагнала яго і аказала супраціў.

“Лада” збіла трох жанчын на пешаходным пераходзе ў Гродне

|

Пажылы мужчына свядома не прыпыніўся на пераходзе на вул. Дамброўскага і здзейсніў трайны наезд.