Змяняецца расклад руху цягнікоў у Польшчу

|

Гэта звязана з тым, што ў 2 гадзіны 28 кастрычніка Польшча пераходзіць на зімовы час, а Беларусь, як і летась, застаецца ў летнім.

У ноч на панядзелак па Гродзенскай вобласці можа пахаладаць да -10

|

У бліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці сіноптыкі абяцаюць моцны вецер: днём да 15-20 м/с, ноччу парывамі да 21-24 м/с.

Адкрыліся новыя залы ў Музеі гісторыі рэлігіі

| Без катэгорыі

25 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё трох новых залаў унікальнага гарадзенскага музея. У іх прадстаўлены перыяд ад канца XVIII ст. да нашых дзён.

На Савецкай плошчы зноў разгорнецца сельскагаспадарчы кірмаш

|

Кірмаш “Дары восені” будзе працаваць 27 кастрычніка з 10 да 17 гадзін.

Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без

|

Ініцыятыўная група “Крок насустрач” запрашае да ўдзелу ў інтэрактыўным семінары маладых людзей ад 16 да 30 гадоў, якія цікавяцца журналістыкай. Семінар адбудзецца ў Гродне 3-4 лістапада.

Малочныя прадукты і хлеб даражаюць з 27 кастрычніка

|

Максімальныя адпускныя кошты на малако і кефір тлустасцю да 3,5%, смятану тлустасцю да 25%, тварог тлустасцю да 9% без дадаткаў павышаюцца на 35%.

“Людзі кажуць, што немцы ўз’ядналі Беларусь”

|

Прэзентацыя праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” з удзелам вядомых гісторыкаў ды архівістаў прайшла ў Гродне 24 кастрычніка.

У Гродне наркаман скраў з крамы сейф з грашыма

|

У ноч на 25 кастрычніка знік металічны сейф з крамы па вуліцы Ажэшкі.

Замест дрэваў ад снегу гарадзенскія дарогі будуць абараняць шчыты

|

19 тысяч шчытоў павінны абараніць дарогі Гарадзеншчыны ад снегу. Да зімы ўздоўж неабароненых ад ветру дарог плануюць усталяваць 38 км агароджы, піша belta.by

Узнагарода, якая не знайшла паэта

|

У 2000 годзе ў часопісе “Ад лідскіх муроў” упершыню былі надрукаваны вершы Пятра Калбыкі. Гэта адбылося праз 55 гад пасля смерці аўтара.