Канцэрт гарадзенскага гурта Pet Nihil адмянілі з-за “экстрэмізму”

|

Гарадзенскія ўлады забаранілі канцэрт-прэзентацыю новага альбому Pet Nihil, які быў запланаваны на 11 траўня. Выступіць мелі таксама гурты Re1ikt і Ściana. Але ідэолагам не спадабалася вокладка апошняга альбому гарадзенскіх панкаў.

Гастранамічная мапа Гродна: бар “Амігас”

Своеасаблівы малодшы брат “Кубы” ўсяго за няпоўныя тры месяцы працы дасягнуў не меншай папулярнасці. Бар адменты кухняй, рэдкім півам і жывой музыкай – “Амігас” цалкам можа быць самай маленькай канцэртнай кропкай у горадзе. “Твой стыль” пабываў у маленькім кавалку Мексікі ў Гродне і нам спадабалася.

Пачаўся анлайн-прыём працаў на Фестываль AD.NAK!

|

Сайт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў. Дэдлайн – 9 чэрвеня.

Фотарэпартаж: Час збіраць камяні

Вясна гэта не толькі чаканая цеплыня пасля доўгай зімы, абуджэнне прыроды і безліч колераў ды пахаў. Гэта яшчэ і пачатак сельскагаспадарчых прац. Час збіраць камяні. Калгаснікі, наёмныя рабочыя, а таксама сельскія настаўнікі выходзяць на калгасныя палі, каб прыбраць рэшткі старажытныга ледавіка, якіх, нягледзячы на штогадовыя зборы, не становіцца менш.

Гродна ў Instagram: 28 красавіка – 4 мая 2014

|

На мінулым тыдні ў Instagram трапіла надзвычай шмат гарадзенскіх фотачак зробленых турыстамі і гасцямі горада. Мы выбралі пару дзясяткаў цікавых і разнастайных, не забываючыся пра коцікаў і сабачак. У падборку трапілі таксама свята Канстытуцыі 3 мая ў консульстве Польшчы, фэст адзінаборстваў у парку і любімы намі бар “Куба”.

Данута Бічэль: Мне падабаецца Міхалок і партызанскія песні Дзянісава

У Гародні прайшла творчая вечарына “Апроч неба нічога не маю” з удзелам “Людзей на Балоце”, Таццяны Беланогай і Вольгі Хвашчынскай, якія праспявалі паэзію Дануты Бічэль.

Hardworking day: дзень працы ў “Парламенце” (фота з канцэрта)

У Міжнародны дзень салідарнасці працоўных клуб “Парламент” прапаноўваў жадаючым прымусіць папрацаваць вантробу і бакі. З запалам прайшоў канцэрт, на якім выступілі NEXT, TORTUGA, Shards Of Soul, SHTOFF і Rabies O.D.

Лідчанін навучыў камп’ютар чытаць i размаўляць па-беларуску

Юрась уводзіць тэкст у праграму, націскае на “пераўтварэнне” – і… надрукаваны тэкст імгненна перапрацоўваецца ў аўдыяфайл! Камп’ютар чытае ўслых сінтэзаваным, бы робат з фільма, голасам…

Працягваецца набор у гарадзенскую Школу Экалагічнага Актывіста

|

Школа экаактывіста гэта серыя трэнінгаў на двух узроўнях: вясенняй і летняй школы. Школа дазваляе ўдзельнікам зразумець тое, што адбываецца ў сферы экалогіі, а таксама рэалізаваць сваю ідэю ў камандзе з іншымі і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.

Эксперымент “Твайго стылю”: эканомім мабільны трафік з Opera Max

Абмежаванні трафіку даўно перасталі быць праблемай для карыстальнікаў стацыянарных камп’ютараў у Беларусі, але аматарам мабільнага інтэрнэту ўсё яшчэ істотна замінаюць. 22 красавіка ў Беларусі стала даступнай beta-версія новай праграмы для Android, якая вырашае гэтую праблему. “Твой стыль” ацаніў яе функцыянальнасць.