Каманда Skvo’s Dance Company правядзе ў Гродне танцавальныя майстар-класы

У сераду 9 красавіка дзве ўдзельніцы мінскай каманды Skvo’s Dance Company правядуць у клубе “База” майстар-класы па сучасным танцы і партнерынгу. Днём раней мінчукі пакажуць перформанс у Тэатры лялек.

Чацвёртая “Мова Нанова Гародня” пройдзе на Будзёнага і будзе прысвечана птушкам

|

У сувязі са з’яўленнем у лютэранскай кірсе аргану, наступны занятак адбудзецца 7 красавіка ў 19.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Яго тэма – “Птушкі”.

На цуды з воўны можна паглядзець у антыкафэ “Жывы час”

“Ваўняныя цуды” – так называецца персанальная выстава Кацярыны Неўгень, якая адчынілася ў антыкафэ 3 красавіка.

У нядзелю ў Гродне пацяплее да +18

|

На выходныя “Гроднааблгідрамет” прагназуе малавоблачнае надвор’е без ападкаў.

Алеся Дзянісава аштрафавалі на 4 500 000 рублёў

Суд прызнаў музыку і журналіста віноўным у супрацы з замежным СМІ. Справу разглядаў 4 красавіка суд Ленінскага раёна Гродна.

У Гродна прыехаў арган для лютэранскай кірхі

|

Пасля двух год чакання арган з Франкфурту на Майне ўсё ж добраўся да Гродна. Ён важыць 4,5 тоны, яго мантаж зойме цэлы месяц.

У Лідзе таксама пачалі змаганне з тытунёвымі кіёскамі

Жыхары Ліды, узяўшы прыклад з гарадзенцаў, пачалі збіраць подпісы пад электроннай петыцыяй супраць навалы кіёскаў “Табак” у іх горадзе. Пакуль яны сабралі больш за 1100 подпісаў.

Сёння ў Гродне адкрыецца выстава маладых беларускіх мастакоў “ART-ПАНАРАМА”

|

Выстава “ART-ПАНАРАМА. Маладыя мастакі Беларусі” адкрываецца 4 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка.

Махляры рассылаюць жыхарам Гарадзеншчыны і Брэстчыны смс з Аўстрыі ды Сьера-Леонэ

|

Некаторыя беларускія абаненты мабільнай сувязі атрымалі 3 красавіка паведамленні тыпу “Здравствуйте, позвоните мне срочно 0043820894116” або “Добры дзень, пазваніце мне тэрмінова 0023221340696”. Пазваніўшы на гэтыя нумары, можна было страціць частку грошай з рахунку.

У Мінску “Юнацтва” перамагло “Нёман” і зраўняла лік у фінальнай серыі

У чацвёртым матчы фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, які праходзіў на “Чыжоўка-Арэне”, “Юнацтва” перамагло гарадзенцаў з лікам 2:0. Такім чынам лік у серыі стаў роўным 2:2.