Фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro ізноў пройдзе ў Гродне
Чарговы фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro пройдзе 31 жніўня ў самым цэнтры Гродна. Гэтым разам ён прысвечаны 70-годдзю стварэння Гродзенскай філармоніі, а таксама памяці беларуска-польскага мастака родам з Гродзеншчыны Станіслава Жукоўскага.