“Людзі на балоце” на сцэне Гродзенскага драмтэатра

|

У афішы Гродзенскага абласнога тэатра лялек на лістапад з’явілася прэзентацыя новага альбома гурта “Людзі на балоце”. Канцэрт пройдзе на сцэне драмтэатра 26 лістапада.

Гарадзенская моладзь моліцца праз Skype

31 кастрычніка каталіцкая моладзь Гродзенскай вобласці правяла малітву Разарыя праз Skype, спалучыўшы вернікаў з Гродна, Шчучына, Ліды і Ашмян. У Гродне моладзь малілася ў Брыгіцкім касцёле.

Новая выстава ў музеі гісторыі Гарадніцы

|

Выстава “Вандроўка па кругазвароце” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічныга музея прысвечана гадавому цыклу каляндарных святаў.

У цэнтры горада вырубяць дрэвы. Па загадзе пракуратуры

|

Сухія і аварыйныя дрэвы ў горадзе будуць высечаны, а на іх месцы павінны быць пасаджаны новыя. Іншая справа, якія дрэвы ў нас лічацца аварыйнымі.

У Гродне косяць траву пад снегам

|

Некалькі гадзін таму фатограф Юлія Дарашкевіч сфатаграфавала момант пакосу травы на вуліцы Савецкай.

Дні святога Губерта: “Гарадзенскі палімпсест”, Дзмітрый Вайцюшкевіч і Паліна Рэспубліка

|

У праграме Дзён святога Губерта, патрона Гродна, якія сёлета пройдуць у горадзе з 2 да 5 лістапада – творчая сустрэча з Зміцерам Вайцюшкевічам і Палінай Рэспублікай, Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні”, прэзентацыі і майстар-класы.

«Мая пазіцыя ёсць апазіцыя»: гродзенскі панк-гурт Tlusta Lusta запісаў новы альбом

|

Альбом «Пераначуеш — больш пачуеш» мае выйсці сёлета.

Вартаўнік 2 гадзіны ўтрымліваў браканьераў у шлюзе

|

Браканьеры вырашылі паласавацца рыбай з водасховішча ў вёсцы Гурнофель  Шчучынскага раёна, дзе дзеля прамысловага адлову рыбы штовосень спускаюць ваду, піша tutgrodno.com.

На Дзень усіх святых на мяжы будуць працаваць дадатковыя пункты пропуску

|

1 і 2 лістапада дадатковыя пункты спрошчанага пропуску адчыняцца на беларуска-літоўскай мяжы ў Гродзенскай вобласці.

Самы стары алтар Фарнага касцёла будзе адноўлены

|

Алтар св. Міхаіла Арханёла ў левай наве Фарнага касцёла з’яўляецца старэйшым нават за сам касцёл. Па словах ксяндза пробашча кс. Яна Кучынскага, падчас рэстаўрацыі алтару нададуць яго першапачатковы стыль, аздобіўшы арыгінальнай захаванай разьбой, але зменяць каларыстыку алтара.