У Гродне адбудзецца “фотапаляванне” па матывах твораў Быкава

|

Незвычайная акцыі пройдзе з 24 да 28 чэрвеня. Удзельнікам гульні пад назвай “Доўгая дарога дадому” трэба будзе зрабіць 15 фотаздымкаў па цытатах з твораў Быкава.

Гарадзенец уратаваў дзіця, якое 4 хвіліны праляжала на дне мора

|

Пра незвычайнае здарэнне ў Крыме напісала сёння “Комсомольская правда в Украине”. Імя героя – Іван Байкоў.

Бацька папаўся на парнаграфіі

|

Да чатырох гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхару Ліды, які перадаў сваёй 11-ці гадовай дачцы дыск з порнафільмамі. Следства, якое доўжылася з красавіка, расцаніла гэты факт як распаўсюд парнаграфічнай прадукцыі.

Анжаліка Арэхва замест Анжалікі Борыс

|

Новая кіраўніца неафіцыйнага Саюзы палякаў у Беларусі збіраецца ў найбліжэйшы час сустрэцца з актывістамі арганізацыі ў розных рэгіёнах краіны. Рашэнне ачоліць арганізацыю далося Анжаліцы Арэхве няпроста.

 

На Гарадзеншчыне шукаюць забойцу студэнткі

|

Цела дзяўчыны было знойдзена ў рацэ Рось пад Ваўкавыскам. Міліцыя шукае падазраваемага ў забойстве студэнткі 21-гадовага юнака.

Ганьба на ўласным стадыёне

|

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” працягваюць расчароўваць сваіх заўзятараў. У суботу каманда з лікам 0-5 саступіла на сваім полі барысаўскаму БАТЭ і па-ранейшаму пляцецца ў канцы турнірнай табліцы.

Канфіскаваныя ў Кузьніцы будзёнаўкі знятыя з распродажу

|

Польская мытня планавала распрадаць сёння ў Беластоку канфіскаваныя тры гады таму на беларуска-польскай мяжы ў Кузьніцы будзёнаўкі ды пілоткі з савецкімі значкамі. У апошні момант, аднак, распродаж быў адменены з-за таго, што польскае заканадаўства забараняе публічнае дэманстраванне сімволікі таталітарных рэжымаў.

Аўтакіно на Юбілейцы адкрыла сезон

|

Не толькі купацца і і загараць, але і глядзець кіно маюць цяпер магчымасць гарадзенцы, якія любяць адпачываць на возеры Юбілейным. З мінулых выходных тут працуе Аўтакіно.

Гарадзенскія медыкі сярод лепшых у краіне

|

У спаборы на вызначэнне лепшых медыкаў краіны 2009-га года лекары з Гарадзеншчыны перамаглі ў 2-х з 5-ці намінацый.

Хто зойме месца Анжалікі Борыс?

|

Заўтра ў Гродне адбудзецца сход Рады непрызнаваемага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі. На ім павінна вырашыцца, хто зойме месца кіраўніка СПБ замест Анжалікі Борыс, якая нечакана для ўсіх на гэтым тыдні заявіла пра сваё рашэнне зыйсці ў адстаўку.