Дзесяць “гарадзенскіх” кніг, што варта перачытваць

|

Чытанне прыносіць вялікую радасць. Аднак найбольшую асалоду адчуваеш, калі кнігу перачытваеш.  Значыць, чымсьці яна цябе зачапіла так, што да яе хочацца вяртацца зноў. 

Гарадзенскі фатбайкер: не баюся выглядаць “белай варонай”

Развіццё веласіпеднай культуры ў Гродне ў апошні час набірае абароты. З кожным годам колькасць веласіпедыстаў расце. Пра гэта сведчаць масавыя зборы раварыстаў у цэнтры горада. 

Музей турэмнага побыту адкрыецца ў Гродне

|

Музей турэмнага побыту адкрыецца ў Гродне 20 жніўня, паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. 

Школьнікі Гродзенскай вобласці 1 верасня адкрыюць марафон і запусцяць у неба паветраныя шары

Школьнікі Гродзенскай вобласці 1 верасня адначасова адправяць у неба тысячы шароў і дадуць старт патрыятычнаму марафону, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. 

“Кардонны Гродна” – горад мары

|

19 верасня ў Гродне адбудзецца забаўляльнае мерапрыемства для дарослых і дзяцей любога ўзросту, арганізаванае актывістамі суполкі “ВелоГродно” і мінскай установы “Центр экологических решений”.

Гарадзенскія танцы з пахам яблыкаў: вечарыны ў замкавым садзе набываюць папулярнасць

У садочку, у цянёчку сабраліся гарадзенцы, што любяць кніжкі і гульні а таксама не цураюцца патанчыць  пад гармонік вольнаю гадзінкаю.

 

Яблыневы сад ля Новага Замка  створаны нібыта адмыслова для такіх сустрэч. У зацені дрэваў знайшлося месца для аматараў скаратаць спякотны полудзень з кніжкаю.

 


 

Працаўнікі бібліятэкі імя Карскага  размясцілі кніжкі тэматычна: на дыванку месцілася гістарычная літаратура, паводдаль –  новыя часопісы, на лаве – гумарыстычная падборка. Ніводная з кніжных пляцовак  не засталося пустой. Нехта з чытачоў стала абаснаваўся пры адным месцы, іншыя пераходзілі ад аднаго да другога, выбіраючы чытво, адпаведнае моманту. А пераходзячы ад яблыні да яблыні можна было паглядзець “фотасушку” з гістарычных здымкаў.

Аматары настолак мелі шанец пабавіцца  знаёмымі і новымі гульнямі ад крамы “Кубік”. Тыя, што не стаміліся за тыдзень думаць лагічна, маглі паглыбіцца ў альтэрнатыўную рэальнасць, дзе умовы ствараюцца картамі, і малюнкі на кавалачках паперы азначаюць для гульцоў шмат больш, чым для звычайных людзей.

 

Для тых, хто хацеў бы пагуляць асоба на напружваючыся, былі прадастаўлены (ну проста як у звыклай показцы) драўляныя цацкі і дзіцячыя гульні. Пры ўсёй  прастаце забавы на захаванне  балансу – выдатны спосаб  супакоіцца, засяродзіцца і забыцца на мітусню паўсядзённасці.

 


 

Галоўная падзея сустрэчы, танцы пад гармонік, распачаліся з таго, што Антось з Настаю нагадалі прысутным  “выхады” і “каленцы” пабытовых народных танцаў. Папутна танцоры высветлілі, што мабыць, “Кракавяк” мае паходжанне ад Кракава, а “Падыспань” мог мець карані нават у Гішпаніі.

 


 

Сюрпрызам танцавальнага вечара сталі заручыны маладой пары. Напярэдадні вяселля яны вырашылі засведчыць вернасць адно аднаму  пад яблынямі над Нёманам, і такім чынам паведаміць пра будучае  вяселле сябрам. Беларусачка Наста і Хендрык з Нямеччыны паабяцалі прысутным шанаваць не толькі каханне, але і традыцыі продкаў. А таксама – перадаваць павагу да гісторыі сваіх народаў нашчадкам.

 


 

Традыцыйны вясельны вальсок з параю маладых у цэнтры кола, замацаваў іх заручыны, а госці пажадалі маладзенам савету і любові.

 

Але хіба найгалоўнейшае, што рабіла вечарыну адметнай, апісаць ці зафіксаваць асобна амаль немагчыма. Гэта тая прыязная атмасфера, што ўдалося стварыць у зацішку старажытных сценаў Новага Замка, на стромкім беразе Нёмана ў зацені яблыневага саду.

 

Сустрэчы пад яблынямі, насамрэч, сталі падзеяй гэтага лета і сапраўдным упрыгожаннем Гродна. Тут адчуваецца непаўторная атмасфера сапраўднай беларускасці і суседскай прыязнасці, што ўжо стала забывацца ва ўмовах урбанізаванага грамадства і каменных джунглях шматпавярховікаў.

 

Тут можна на ўласныя вочы пабачыць, што дух беларускасці адраждаецца, як прабіваецца скрозь асфальт маладая трава. 

 

 

Здымкі і відэа Ірыны Новік


Чытай таксама: Гарадзенцы чыталі і танчылі каля Новага Замку

                            Гарадзенцы вучыліся таньчыць у стылі этна  


                            Гарадзенцы станцуюць польку на 50 пар 





Канадскі хакеіст Бенджамін Бро адправіўся ў польскі “Санок”

|

“Твайму стылю” стала вядома, што канадскі хакеіст Бенджамін Бро, які не так даўно пакінуў гарадзенскую каманду, адправіўся ў Польшчу, дзе будзе выступаць за клуб “Санок”.

Будзьма беларусамі: засталося два тыдні, каб запісацца ў школы і садкі, дзе вучацца па-беларуску

|

Жнівень – апошні месяц падачы заяў бацькоў у першыя беларускія класы Гродна. Адміністрацыя школ і бацькі, якія напісалі свае заявы на навучанне дзетак па-беларуску, шчыра  запрашаюць далучацца!

“Нёман” скончыў выступленне ў Кубку Беларусі і рыхтуецца да дэбюту ў Лізе Чэмпіёнаў

|

Хакеісты “Нёмана” правялі 17 жніўня апошні матч у Кубку Беларусі, у якім абыгралі сваіх суседзяў ХК “”Ліда” з лікам 6:1.

У верасні ў Гродне з’явіцца новае месца для сустрэч і пакупак

У пачатку верасня ў Гродне адкрыецца гандлёвы цэнтр “Old City”. У яго ўваходзіць Замак з фантанам, гіпермаркет “Гіпа”, першыя ў горадзе эскалатары, два паверхі са 125 гандлёвымі кропкамі, а таксама паркоўка на 1300 машын.