Відэаапытанне ў Гродне: якім быў 2015 год і што вы папросіце ў Дзеда Мароза на 2016 год?

Журналісты “Твайго стылю” запыталіся ў мінакоў у цэнтры Гродна, якім для іх быў 2015 і чым ён запомніўся, а таксама, чаго яны папросяць у навагоднюю ноч у Дзеда Мароза (або Зюзі ці Святога Мікалая).

Чаму карысная елка, колькі яна расце і як яе ўпрыгожыць: пераднавагоднія цікавосткі ад Гродзенскага лясгаса

|

Пад Новы год добра прынесці ў дом сімвал святаў – елку. “Твой стыль” трымаецца традыцый і публікуе матэрыял пра навагодняе дрэва. У якасці эксперта па елках да збору цікавых фактаў далучыўся Аляксей Гарохаў, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Гродзенскага лясгаса.

“Мова” гатова – можна купляць і гуляць

Настольная гульня “Мова”, сумесны праект аўтараў “Паўстанцаў” і курсаў “Мова нанова”, ужо надрукавана і 30 снежня паступіла ў крамы. Паводле аўтараў, яна мае шанец стаць вельмі запатрабаванай для беларусаў, бо дазваляе ў працэсе гульні пачаць размаўляць па-беларуску і ўдасканаліць моўныя навыкі. Пра папулярнасць новай гульні сведчыць і дастатковая колькасць ахвотных, што падтрымалі праект рублём: грошы на выданне гульні збіралі талакой.

Гарадзенскiя дзеці шчаслівыя: у горадзе з’явілася вялікая снежная горка

|

Больш за сотню гарадзенцаў пабывала на адкрыццi зімовага гарадка каля гандлёвага цэнтра Old City. Каб патрапіць на горку і дакрануцца да снегу прыйшлося чакаць паўгадзіны, але ў выніку ўсе засталіся задаволеныя.

На горналыжнай трасе ў Каробчыцах рыхтуюць снег для гарадзенцаў (+ новыя цэны на паслугі комплекса)

|

Ад 29 снежня працуюць снегавыя пушкі на спусках горналыжнай трасы “Алімп” каля вёскі Каробчыцы – з паніжэннем тэмпературы тут пачалі заснежванне схілаў. Калі надвор’е і надалей будзе спрыяць, то ўжо з першых выходных Новага года, 2 студзеня, траса прыме наведвальнікаў.

Новы сучасны дзіцячы садок адкрыўся ў Гродне

|

Кіраўнікі Гродна і вобласці 30 снежня ўрачыста адкрылі ў мікрараёне Вішнявец-7 новы дзіцячы садок на 230 месцаў.

Гандлёвы цэнтр OldCity адкрые для гарадзенцаў сапраўдны зімовы гарадок

Больш за два тыдні спатрэбілася спецыялістам, каб стварыць на паркоўцы каля цэнтру зімовы гарадок з шасціметровай горкай і сапраўдным снегам.

“У нас што ні зробіш – будзеш першым”. Максім Жбанкоў пра беларускае кіно, Bulbamoviе і кінаадукацыю

|

Сёлета прагляды фільмаў-пераможцаў кінафестывалю Bulbamoviе ладзілі не толькі ў Польшчы і Мінску, але і ў рэгіёнах Беларусі. Іх паглядзелі ў Бабруйску, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Віцебску і Маладзечне. У Гродне фестывальны паказ адбыўся 27 снежня. Ад імя журы і беларускіх арганізатараў прадстаўляў кінапраграму культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў. Ён падзяліўся з “Тваім стылем” сваімі меркаваннямі наконт фестывалю, сучаснага беларускага кіно, яго аўтараў, гледачоў, будучых лёсаў і перспектыў.

Трэнер “Нёмана” Мілаш Голань павіншаваў гарадзенцаў з Новым Годам і расказаў пра планы на студзень

У панядзелак, 28 снежня, на дабрачынным хакейным матчы ў Гродне было мноства сюрпрызаў. Адным з такіх стаў дэбют галоўнага трэнера “Нёмана” Мілаша Голаня ў ролі суддзі.

У Новы год гарадзенцы пабачаць электрычнае “Тэсла-шоў” і зладзяць рэкордны карагод (праграма свята + карта + спіс забароненага)

|

У навагоднюю ноч жыхароў Гродна чакае свята на плошчы Леніна. Прайсці туды можна будзе праз адзін з трох КПП.