Ветстанцыя пацьвердзіла выпадак афрыканскай чумы ў Ваўкавыскім раёне

|

Пра выпадак АЧС на ферме племзавода “Рось” у вёсцы Данілаўцы паведаміў сайт volkovysk.by.

Паводле інфармацыі сайта, захворванне на ферму занеслі работнікі, якія выкарыстоўвалі салому, прывезеную з поля, дзе быў знойдзены труп дзіка.

Дваровая яма ў Гродне: трэцяя спроба

|

Захапляльны “серыял” пра жыццё гарадзенскай дваровай ямы працягваецца: яму ля Белаграпрамбанка, што спачатку закідалі скошанай травой, а потым – пяском і дошкай, нарэшце заклалі асфальтам. Праўда, другаснага выкарыстання.

Дзень без аўтамабіля ў Гродне адзначаць велапрабегам і аўтагонкамі

|

22 верасня, калі адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, гарадзенскія аматары самага экалагічнага віда транспарта – ровара – збяруцца ў Пышках.

У Панямуні ў гэты час пройдуць аўтагонкі па хуткасным манеўраванні.

З цяжарнымі гарадзенкамі будуць працаваць псіхатэрапеўты

|

У перспектыве цэнтры прэнатальнай псіхатэрапіі для цяжарных адкрыюцца ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці.

Пасады псіхатэрапеўта і псіхолага ўвядуць у штаты жаночых кансультацый.

У Гродна едзе Мясніковіч

|

20 верасня прэм’ер-міністр выправіўся ў працоўную паездку на Гарадзеншчыну.

Андрэя Пачобута неўзабаве чакае суд

|

20 верасня заканчваецца перыяд адтэрміноўкі пакарання гродзенскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Пачобута па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта”.

Дождж у Гродне выклікаў апоўзень і ДТЗ

|

Учора каля 17.40 на аб’яздной дарозе з Фолюша на Хімвалакно здарыўся апоўзень грунта. У выніку, ля чыгуначнага маста, што побач з канчатковым прыпынкам аўтобусаў на вул. Рэпіна, у аварыю трапілі два аўтамабілі.

Мастакі, музыкі і дыпламаты сустрэліся на “Скрыжаванні”

Супольная выстава гарадзенскай мастачкі Валянціны Шобы і яе польскага калегі Збігнева Тэрэпкі дала магчымасць пазнаёміцца не толькі з іх творчасцю, але і вершамі двух польскіх святароў-паэтаў, спевамі Зміцера Вайцюшкевіча ды новым консулам Польшчы па справах культуры.

Вясельнае падарожжа па Беларусі. Частка ІІІ: вытокі

| Без катэгорыі

Выбіраючыся ў падарожжа, трэба для сябе вызначыць мэту: гэта будзе вандроўка па замках ці паломніцтва па касцёлах, альбо вам хочацца паляжаць на беразе возера пад яркім сонейкам, альбо, як для сябе вырашылі мы, хочацца з’ездзіць да сваіх вытокаў, наведаць радзімы сваіх бабуль і дзядуль.

Міліцыя распаўсюдзіла фотаробат забойцы лідскіх прадаўшчыц

|

Партрэт падазраванага ў падвайным ізуверскім забойстве складзены пасля апытання жыхароў суседніх з крамай дамоў, паведаміла ont.by.