Фотафакт: Новае антыамерыканскае графіці ў Гродне
На месцы абразлівых графіці, пра якія “Твой стыль” пісаў у сакавіку, з’явіліся новыя ў тым жа стылі.
На месцы абразлівых графіці, пра якія “Твой стыль” пісаў у сакавіку, з’явіліся новыя ў тым жа стылі.
Часопіс Arche адпраўляецца ў чарговае падарожжа па Беларусі з прэзентацыямі апошніх гістарычных выданняў. Першым прыпынкам стане Гродна, дзе сёння, 19 мая, пройдзе прэзентацыя новага выдання “Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні”, а таксама іншых публікацый Arche апошніх двух год.
Гарадзенская ініцыятыва “РадзіМа” ў нядзелю распавяла гарадзенцам пра неабходнасць захоўваць жыццё.
Другі дзень Фестывалю журналістыкі “Твой стыль” традыцыйна скончыўся канцэртам. Сёлета гасцей фэста парадаваў джазавы дуэт Паўла і Алены Аракелянаў. Павел выступіў у Гродне ў невядомым раней для гарадзенцаў амплуа – клавішніка. Глядзіце фота і відэа з канцэрта!
Першы дзень Фестывалю запомніцца ўдзельнікам не толькі яскравымі момантамі і насычанымі падзеямі, але і карыснымі, практычнымі парадамі ад майстроў беларускай (і не толькі) журналістыкі.
Другі міжнародны фестываль лялечнага тэатральнага мастацтва прайшоў у Гродне 11-15 мая. Колькі і адкуль прыехала тэатраў, як выглядаў першы дзень і хто сёлета атрымаў узнагароды – глядзіце ў візуалізацыі “Твайго стылю”.
Нягледзячы на даждлівае надвор’е, градус падзей у Гродне падвышаецца з кожнай гадзінай. 16 мая ў 12.00 адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
15 сакавіка ў антыкавярні “Жывы час” адбылося трэцяе спаборніцтва гарадзенскіх паэтаў. На гэты раз у слэме было шмат новаўвядзенняў, а ўдзельнічалі толькі маладыя паэты.
Руйнаванне гістарычных будынкаў у Горадні пад выглядам рэстаўрацыі – банальнае невуцтва ці мэтанакіраваная палітыка вынішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці ды гістарычнай памяці? Гарадзенскія гісторыкі ды адмыслоўцы падлічваюць страты горада і думаюць, як ратаваць спадчыну.
Напярэдадні трэцяга гарадзенскага паэтычнага слэму “Твой стыль” паразмаўляў з адной з арганізатарак паэтычных баёў у Гродне Алесяй Седзянеўскай і даведаўся, чаго яна чакае ад чарговага слэму і што лічыць галоўнымі ўмовамі перамогі.