Надвор’е другой паловы лютага ў Гродне будзе блізкім да нормы
Ні моцных маразоў, ні адлігі пакуль не прадбачыцца.
Ні моцных маразоў, ні адлігі пакуль не прадбачыцца.
Надакучыла здымаць пастановачнае фота? Не ведаеш, з чаго пачаць здымкі відэаінтрэрв’ю? Хочаш паспрабаваць сябе ў мультымедыйнай журналістыцы і спазнаць мноства цікавых Інтэрнэт-інструментаў для стварэння інфаграфікі? Запрашаем у Media Studio.
Мерапрыемства стала прыцягвае ўвагу тых, хто любіць хуткасці і небяспечныя аўтатрукі. У гэтым годзе на мотакросавай трасе аўтааматары і проста цікаўныя сабраліся, каб паназіраць за барацьбой пазадарожнікаў. І хуткасці, і трукаў у гэты дзень хапала.
Праваслаўная выстава-кірмаш адкрылася 16 лютага ў Цэнтры культуры Гродна (былым Доме Афіцэраў) з блаславення Архіепіскапа Арцемія.
Паводле прэс-службы Міністэрства адукацыі, рашэнне перавесці большасць гурткоў і секцый для дзяцей і моладзі на платную аснову звязана з неабходнасцю эканоміі бюджэтных сродкаў.
На “Тваім Стылі” нядаўна з’яўляліся выказванні настаяцеля Свята-Уладзімірскай царквы, пратаіерэя Аляксандра Велісейчыка на тэму паўстання 1863. Гэтым разам мы звярнуліся да ўніяцкага святара, настаяцеля парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэя Крата.
Мітынг-рэквіем, прысвечаны чарговай гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана, прайшоў у Гродне.
Занурыцца ў аўру штодзённага індыйскага жыцця маглі наведвальнікі вечарыны, якую 14 лютага ў галерэі “Крыга” зладзіла сябра фотаклуба “Гродна” Юлія Зянкевіч. Julie Jazz, як яна сама сябе назвала, прадэманстравала публіцы творчую фотасправаздачу з побыту ў чароўнай краіне.
На сайце Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС з’явілася рубрыка, у якой выкладаюцца аўдыёфайлы з кур’ёзнымі зваротамі ў службу “101”.
Адпаведную заяўку ў ЮНЭСКА падрыхтуюць удзельнікі транспамежнага праекта “Менеджмент транспамежных асабліва ахоўваемых тэрыторый Алітускага ўезду і Гродзенскай вобласці і іх інтэграцыя ў Пан’еўрапейскую экалагічную сетку”.