Зацішша ў валейболе, срэбра ў хакеі на траве, параза ад літовак у гандболе – спартыўныя вынікі мінулага тыдня ў Гродне

|

“Гродна 93” перамагае чарговы матч, “Алімпія” упэўнена набліжаецца да лідараў чэмпіянату, футбалісты гарадзенскага “Дынама” нарэшце ўзялі тры ачкі, а гарадзенскаму “Рытму” крыху не хапіла да залатых медалёў чэмпіянату Беларусі. Чытайце ў нашым аглядзе, як прайшоў тыдзень гарадзенскіх спартыўных каманд, пра якія мы не паспелі расказаць.

Tłusta Łusta пераспявалі N.R.M. на музыку Ramones

|

Гарадзенскі панк-рок гурт прадстаўляе на Tuzin.fm першы за тры гады студыйны запіс, якім анансуе сваю новую праграму.

Прадпрымальнікі, якія выйшлі на плошчу ў Гродне, абяцалі вярнуцца (+ВІДЭА)

Каля 150 прадпрымальнікаў у панядзелак 15 лютага выйшлі на плошчу Леніна ў Гродне. Галоўнай мэтай мітынгуючых з’яўлялася адмена ўказу №222.

Акцыя прадпрымальнікаў у Гродне: 150 чалавек, сустрэча з мэрам і плакат супраць дыктатуры

|

Акцыю ў абарону сваіх правоў правялі ў панядзелак, 15 лютага, прадпрымальнікі Гродна. Яны выйшлі на плошчу Леніна, каб расказаць пра свае праблемы ўладам і выказаць салідарнасць з падобнай акцыяй у Мінску і іншых рэгіёнах краіны.

Каханне ператварае ў лабутэны нават лідскія кеды: у тэатры лялек святкавалі Дзень святога Валянціна

Знакамітыя туфлі пакінулі адбітак сваёй чырвонай падэшвы ў праграме Тэатра лялек, прысвечанай дню закаханых, якая называлася “Саша+Маша”. Матывы лабутэнаў самым нечаканым чынам упляталіся ў сцэнічныя нумары і давалі нагоду яшчэ раз пажартаваць разам з героямі мініяцюр.  Для тых, каму ад закаханасці стала зусім не да жартаў, у тэатры арганізавалі дапамогу. Можна было “ажаніцца” ў імправізаваным ЗАГСе ці паваражыць на лёс і каханне.


У Васілішках МАЗ не прапусціў Mazda: кіроўца легкавушкі ў шпіталі, аўто ўсмятку

|

Аўтапоезд МАЗ літаральна ператварыў легкавы аўтамабіль у груду металалому, цалкам знішчыўшы перад аўто. Кіроўца грузавіка на скрыжаванні мусіў саступіць, але не прапусціў Mazda, бо думаў, што паспее праскочыць.

Фірма расійскага мільярдэра Аляксандра Луцэнкі інвестуе ў Смаргоні больш за 100 млн долараў

|

Кампанія “Белагратэрмінал” 11 лютага стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”. Яна будуе ў Смаргоні вытворча-лагістычны комплекс. Агульны аб’ём інвестыцый складае 107 млн долараў, у тым ліку 50 млн у асноўны капітал. Праект дазволіць стварыць 50 новых працоўных месцаў, паведамілі ў СЭЗ “Гроднаінвест”.

20 маладых пар прынялі ўдзел у гарадскім квэсце “Захавай каханне”

|

Валанцёры Чырвонага крыжа ў Дзень закаханых арганізавалі тэматычны квэст у цэнтры Гродна. 20 пар цягам дзвюх гадзін бегалі па станцыях і адказвалі на пытанні. Пяць самых хуткіх пар атрымалі ў якасці падарунку бясплатныя фотасесіі ў стылі “Love story”.

На мяжы зімы і вясны: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні тэмпература паветра будзе вагацца ад +4° днём да -3° ноччу. У другой палове тыдня чакаюцца дажджы і мокры снег.

Пад Гродна рыбак праваліўся пад лёд

|

Выпадак здарыўся на возеры ля вёскі Белякоўшчына Гродзенскага раёна ў суботу, 13 лютага. Выратавальнікаў выклікаў відавочца – вартаўнік суседняй звалкі, паведамілі ў прэс-службе МНС.