Coffee to go у Гродне: што, дзе і за колькі
Нарэшце надыйшла зіма са снегам і марозамі. Сагрэцца на вуліцы ў час зімовай прагулкі па цэнтры Гродна дапаможа гарачая кава, а мы падкажам, дзе яе можна ўзяць з сабой.
Нарэшце надыйшла зіма са снегам і марозамі. Сагрэцца на вуліцы ў час зімовай прагулкі па цэнтры Гродна дапаможа гарачая кава, а мы падкажам, дзе яе можна ўзяць з сабой.
У першы дзень 2016 году мы адшукалі ў Instagram фотаздымкі вашых елак. Аказалася, што ў гарадзенцаў у вялікай пашане пушыстыя пластыкавыя дрэўцы, але і сапраўдныя зялёныя прыгажуні яшчэ не перавяліся.
Другі раз гарадзенскія аматары бегу пачынаюць Новы год з прабегу цвярозасці. Летась 1 студзеня на старт выйшла 60 гарадзенцаў, сёлета – больш за 130. На фінішы кожны ўдзельнік атрымаў ганаровы медаль.
У прыёмным пакоі бальніцы хуткай дапамогі, якая дзяжурыла па гораду ў навагоднюю ноч, расказалі, што для медыкаў гэта дзяжурства не моцна адрознівалася ад іншых. Паступіла 28 пацыентаў, усім была своечасова аказана дапамога.
У віртуальным 3D-туры Іван Цыркуновіч змясціў пяць панарамаў у цэнтры горада: ад елкі на плошчы Леніна праз вуліцу і плошчу Савецкую да пажарнай вежы. Каб пабачыць у поўнаэкранным рэжыме клікніце два разы на панараму.
Беларусы пачалі сустракаць Новы год 1 студзеня на 117 год раней за расіян. Здарылася гэта дзякуючы асобе непасрэдна звязанай з Гродна. Тлумачым, як і калі гэта адбылося.
У бліжэйшыя суткі, 1 студзеня 2016 года, у Гродне і вобласці чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор’е без ападкаў, на асобных участках дарог галаледзіца, ноччу і раніцай месцамі слабы туман і шэрань. Вецер паўночна-усходні 3-8 м/с. Тэмпература ноччу -10…-15ºС, пры прасвятленнях да -20ºС, удзень -6…-11ºС, месцамі да -13 ºС.
Зараз у музеі завяршаюцца падрыхтоўчыя працы. Адкрыццё плануецца на 4 студзеня наступнага года. Пад музей адведзена памяшканне ў старадаўнім доме па вуліцы Савецкай. Амаль усе прадметы ў экспазіцыю прадставіў гродзенскі калекцыянер Алег Ёрш.
Беларуская ДАІ ў 2016 годзе будзе святкаваць 80-годдзе. Разам з фатографам Сяргеем Марозавым Гарадзенскае абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі падрыхтавала карпаратыўны каляндар.
Хтосьці збіраецца сустрэць Новы год на працы, бо лічыць, што адзначаць свята дома гэта самае жудаснае, што можа быць. Хтосьці не змяняе сваім традыцыям і сустрэне Новы год у невядомай раней кампаніі. А для кагосьці гэта цалкам сямейнае свята, дзе збіраюцца ўсе сваякі.