Уладзімір Саўчанка дае паказанні ў судзе
Былы старшыня гарадзенскага аблвыканкама з’явіўся сёння на судовае паседжанне па справе Мікалая Аўтуховіча, які, нібыта, рыхтаваў у 2005 г. замах на Саўчанку. Гэта першае з’яўленне былога галавы Гарадзеншчыны на публіцы з моманту яго нечаканага зыходу ў адстаўку “па стане здароўя”.