У Гродне чакаюць дабрачынны транспарт ад “Карытас”
Учора з Польшчы на Гарадзеншчыну выехаў першы транспарт з дабрачыннай дапамогай для польскіх сем’яў, якія жывуць у Беларусі.
Учора з Польшчы на Гарадзеншчыну выехаў першы транспарт з дабрачыннай дапамогай для польскіх сем’яў, якія жывуць у Беларусі.
Трагедыя здарылася ў мінулы чацьвер. У час сваркі 40-гадовая гарадзенка так збіла сваю маці, што тая памерла пазней ў шпіталі.
Некалькі дзесяткаў гарадзенцаў на чале з Дзедам Марозам стартавалі 19 снежня ў пераднавагоднім прабезе на стадыёне “Нёман”. Пераможцы ў бегу на 4 км. вызначаліся ў больш як дзесяці ўзроставых катэгорый. У тым ліку сярод тых, каму больш за 75 гадоў.
На гэтым тыдні адзін з дэпутатаў беларускага парламенту Міхаіл Арда заявіў, што Карта паляка стварае раздрай у беларускім грамадстве, спараджае недавер у стасунках паміж грамадзянамі.
Убачыць Гродна з космаса могуць карыстальнікі інтэнэт-сервісу Google Earth. Праўда, значная частка здымку горада са спадарожніка закрываюць хмары.
Сёння – дргі дзень працы 8-й міжнароднай канферэнцыі «Этнасацыяльныя і канфесійныя працэсы ў сучасным грамадстве», якая адбываецца ў Гродна. У ходзе пленарнага паседжання вылучыліся два падыходы да метадалогіі дакладаў, ад рамантычна-лірычных да навуковых падыходаў у асвятленні замоўленых тэмаў.
Гарадзенскія калядоўшчыкі рыхтуюцца да новага сезону.
Сёння на галоўны алтар Фарнага касцёла ў Гродна ўсталявалі фігуру апостала Сымона, знішчаную падчас пажару 2006 году.
Прэзідэнт падпісаў указ № 634, які прадугледжвае карэктыроўку Правіл дарожнага руху. У адпаведнасці з гэтым дакументам з 17 снежня 2009 года ўдзел у дарожным руху дазволены ўсім транспартным сродкам з таніраваннем задняга і бакавога шкла.
Мабільны тэлефон, які створаны на Мастоўскай сельгастэхніцы, плануецца збіраць з кітайскіх камплектуючых. У ім акрамя асноўных паслугаў мабільнага тэлефону на зваротным баку будзе размешчана кнопка SOS. У тэлефоне мінімум функцый, але вялікія кнопкі. Каштуе ён нядорага і разлічаны на пенсіянераў.