Вуліцу Дзяржынскага перакрылі да 8 мая

|

Дзеля сканчэння рэканструкцыі вуліцы Астроўскага, з 22 красавіка закрыты рух праз перакрыжаванне Дзяржынскага – Астроўскага.

Тралейбусы №№ 3, 13, 15, 17 курсіраваць не будуць, яшчэ  12 маршрутаў грамадскага транспарту зменены.

“Нёман” прайграў “Мінску” з лікам 1:0

|

Не паспелі мы забыць гучную перамогу “Нёмана” над “БАТЭ”, як падапечныя Сяргея Саладоўнікава мінімальна прайграюць ФК “Мінск”. Матч праходзіў на штучным газоне “гараджан”. Частая змена газона магла паўплываць на няўпэўненую гульню гарадзенскай каманды.

“Кінатэатральная Гародня” завяршыла Фэст экскурсаводаў

|

Пяты Фэст экскурсаводаў скончыўся 21 красававіка экскурсіяй па гісторыі гарадзенскіх тэатраў і кінатэатраў. Гэты маршрут упершыню прэзентавалі ў 2012 годзе.

Парад парод прайшоў у Гродне

|

У межах гарадскога свята “Сабака плюс кот 2013” 21 красавіка гарадзенскія заводчыкі сабак паказалі сваіх гадаванцаў на тэрыторыі Гродзенскай гарадской гімназіі.

Гарадзенская “Алімпія” выйграла Балтыйскую Лігу

|

У фінале гэтага прэстыжнага турніра нашыя зямлячкі выйгралі 21 красавіка ў Друскеніках у мінскага “Гарызонта”.

Гарадзенец спрабаваў правезці праз мяжу 200 iPhone’аў

|

Беларускія памежнікі затрымалі самую буйную за апошні час партыю кантрабандных смартфонаў Apple. Увечары 18 красавіка іх спрабаваў перавезці з Польшчы беспрацоўны гарадзенец.

Слухай у “Тваім стылі”: Ethno fantasia Ірэны Катвіцкай

| Без катэгорыі

Прапануем паслухаць некалькі кампазіцый, якія карэспандэнтка “Твайго стылю” запісала ў час канцэрту этнічнай спявачкі Ірэны Катвіцкай у Гродне. Фота з канцэрту можна паглядзець тут.

Жыць у антыўтопіі, або Як фота можа быць экстрэмісцкім?

|

Рашэнне Ашмянскага суда прызнаць альбомы “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі і ўражвае, і не здзіўляе адначасова. Нешта падобнае ўжо адбывалася раней. У 70-я гады мінулага стагоддзя КДБ душыла непадцэнзурны альманах “Мятропаль” у Маскве.

Ethno fantasia ад Ірэны Катвіцкай гучала ў Гродне

| Без катэгорыі

Гэта ўжо сёмы выступ этнічнай спявачкі ў Гродне. 20 красавіка на эксперыментальнай пляцоўцы “ОфицерOFF” лідарка этна-джаз праекта “Akana-NHS”, аранжыроўшчык і вакалістка міжнароднага праекта “Kazalpin” прэзентавала сольную праграму “Ethno fantasia”.

Фэст экскурсаводаў праходзіць у Гродне

| Без катэгорыі

Сёлета фэст адбываецца 19-20 красавіка, у праграме – 13 экскурсій па Гродне. Першай стала экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былым брыгідскім манастыры (на рагу вул. Маркса і Маладзёжнай), якую правёў рэктар касцёла кс. Антоні Грэмза.