З’явілася відэаверсія мінскага канцэрту Віктара Шалкевіча

|

Канцэрт прысвечаны 55-годдзю барда і Дню ўсіх закаханых прайшоў у Мінску 15 лютага. Наўпроставую трансляцыю з месца вяло “Радыё Свабода”. Цяпер з’явіўся відэазапіс канцэрта.

У Гродзенскім раёне ураджайнасць збожжа – адна з найбольшых у краіне

|

Агульная ўраджайнасць у 2013 ў Беларусі паменшылася, у параўнанні з 2012, але Гродзенскі і некалькі іншых раёнаў нашай вобласці засталіся ў лідарах. Звесткі пра гэта апублікаваў Белстат.

У “Крызе” прэзентавалі новую гарадзенскую прозу: сучаснай і гістарычнай тэматыкі

|

На творчай сустрэчы гарадзенскія пісьменнікі Віктар Сазонаў і Аркадзь Ліцьвін прадставілі свае апошнія кнігі, якія выйшлі ў мінулым годзе. Першы з аўтараў піша кароткія творы пра нашых сучаснікаў, другі – прыгодніцкія гістарычныя раманы.

Аўтамабіль амбасады Турцыі затрымалі на мяжы з кантрабандай

|

На беларуска-літоўскай мяжы ў “Audi 6” з дыпламатычнымі нумарамі знайшлі груз кантрабандных цыгарэт.

Турэцкі збор “Нёмана”: першая перамога сезону

|

Трэці супернік нашай каманды, якая цяпер знаходзіцца на зборах у Турцыі, гэта кішынёўскі “Зiмбру”, які прадстаўляе вышэйшы дывізіён малдаўскага чэмпіянату. Каманду трэніруе вядомы беларускі спецыяліст – Алег Кубараў.

“Німфаманку” Ларса фон Трыера ў Беларусі будуць паказваць толькі ў сталіцы

Найперш паказы новага фільма вядомага дацкага рэжысёра адмянілі ў Ваўкавыску. Цяпер вядома, што стужку будуць паказваць толькі ў Мінску і толькі ў адным кінатэатры.

Літоўскія памежнікі пачалі патрабаваць дэкларацыі на паліва ў баках машын

|

Пачынаючы з 9 гадзін раніцы 14 лютага на ўсіх памежных пастах у кіроўцаў вялікагрузаў могуць запатрабаваць пісьмова задэклараваць паліва, якое знаходзіцца ў баках машын.

Такім чынам Літва будзе змагацца з увозам паліва ў краіну.

Выстава лідскага мастака Аляксандра Вараксы працуе ў “Крызе”

|

Эксперыментальныя працы – сюжэтныя кампазіцыі і пейзажы – аб’яднаныя пад агульнай назвай “Метамарфозы”. Карціны, прадстаўленыя на выставе, былі створаныя цягам апошніх двух год.

Гарадзенскія школьнікі змагаюцца ў конкурсе па творах Васіля Быкава

Пяты, юбілейны конкурс сачыненняў “І толькі слова ў вяках жыве”, які праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы, ужо набліжаецца да завяршэння, але школьнікі старэйшых класаў яшчэ маюць мажлівасць паўдзельнічаць у ім. Сёлета конкурс прысвечаны творчасці Васіля Быкава, якому ў гэтым годзе споўнілася б 90 год.

Гарадзенскі Дзіцячы Хоспіс ладзіць акцыю ў Дзень святога Валянціна

|

Сёння, 14 лютага, Дзіцячы хоспіс праводзіць акцыю “Падарым цяпло сваіх сэрцаў”. Яна адбываецца ў аптэцы-музеі на Савецкай плошчы і ў краме Yves Rocher па вул. Савецкай.