Тры гродзенскія аптэкі прадаюць лекі са зніжкамі
РУП “Фармацыя” ў Гродзенскай вобласці знізіла кошты на рэалізацыю лекаў для ільготных катэгорый пакупнікоў.
Сталыя зніжкі ў памеры 5% на ўвесь асартымент лекаў дзейнічаюць у 20 аптэках вобласці.
РУП “Фармацыя” ў Гродзенскай вобласці знізіла кошты на рэалізацыю лекаў для ільготных катэгорый пакупнікоў.
Сталыя зніжкі ў памеры 5% на ўвесь асартымент лекаў дзейнічаюць у 20 аптэках вобласці.
Чарговая акцыя гарадзенскага таварыства аховы жывёл «Адданае сэрца» была прысвечана Міжнароднаму дню аховы жывел, які адзначаецца 4 кастрычніка.
Гарадзенскія журналісты сустрэліся 28 верасня са шведскім прэс-амбудсменам. Ула Сігвардсан (на здымку) пазнаёміў беларускіх калег з прынцыпамі самарэгуляцыі СМІ ў сваёй краіне, распавёў, як працуе інстытут амбудсмена.
Грамадскія дзеячы трох краін, прадстаўнікі больш 20 палітычных партый і рухаў, экалагічных, рэлігійных арганізацый, ініцыятыўных груп прынялі дэкларацыю аб барацьбе супраць трох АЭС у Балтыйскім рэгіёне ў межах міжнароднай грамадскай кампаніі “За без’ядзерны рэгіён!”.
30-гадовы жыхар аднаго з раённых цэнтраў заразіў невылечнай інфекцыяй сваю каханку.
Інфікаваны ведаў, што з’яўляецца носьбітам ВІЧ, і быў папярэджаны пра крымінальную адказнасць за заражэнне іншых людзей.
Напярэдадні Дня настаўніка падведзены вынікі IX конкурса “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.
Лепшай у Беларусі стала Інэса Зубрыцкая – настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 Дзятлава.
Такі загаловак мае артыкул у “Нашай ніве”, прысвечаны мерапрыемствам, якія прайшлі ў Гродна з нагоды 210-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай губерніі. Аўтар матэрыялу Мікола Бугай адзначае, што цяперашняя ўлада Беларусі выводзіць свой радавод ад каланіяльных структур, утвораных у захопленай Беларусі Расійскай імперыяй. Таму святкаванне 210-годдзя ўтварэння Губерніі стала для іх адпаведнай нагодай сабраць гасцей.
Выстава Анастасіі Бурак адчынілася днямі ў цэнтры культуры “Бэмова”. Тэхніка, ў якой працуе майстар, спалучае жывапіс і фатаграфію.
Удзел у прэзентацыі, якая праходзіла 2 кастрычніка, бралі каля 60 чалавек самага рознага ўзросту.
Важная для “выжывання” у вышэйшай лізе перамога была атрыманая 1 кастрычніка над наваполацкім “Нафтанам”. Перамогу гарадзенцам у дэбюце гульні прынёс нападнік Дзмітрый Кавалёнак (на здымку).