У Гродне дэмантуюць старыя савецкія радыёвышкі-глушылкі
Аб’ект “5-16” пад грыфам “сакрэтна” праектаваўся на замову Міністэрства сувязі СССР у 1984 годзе. Дзве радыёвышкі вышынёй 124 метры і дзве па 60 метраў былі здадзены ў эксплуатацыю паблізу вёскі Панямунь пад Гродна 31 снежня 1986 года. Ні для каго не было таямніцай, што галоўнае іх прызначэнне – ствараць радыёперашкоды замежным радыёстанцыям. Праўда, выкарыстоўвалі вышкі як “глушылкі” ў Гродне нядоўга, іх пераарыентавалі на іншыя мэты: трансляцыю некалькіх праграм Усесаюзнага радыё, радыёстанцыі “Маяк”, усесаюзнага і рэспубліканскага вяшчанне на замежныя краіны, піша “Гродзенскае праўда”.