У Калядныя выходныя беларус зняважыў польскага памежніка і атрымаў крымінальную справу
Грамадзяніна Беларусі, які 8 студзеня вяртаўся з Польшчы дадому, затрымалі ў пункце пропуску ў Кузніцы. Стоячы ў чарзе на выезд з краіны, ён паводзіўся напышліва і нахабна, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.