У Гродна можа прыехаць Чэмпіянат усходняй лігі па амерыканскім футболе
Нядаўна ў Гродне прайшоў першы этап Чэмпіянату Беларусі па амерыканскім футболе. Нягледзячы на тое, што гэты від спорту з’явіўся ў горадзе толькі ў 2011 годзе, гарадзенскія “Варвары” ужо прэтэндуюць у чэмпіянаце на 2-3 месца.