Фотафакт: Пад Навагрудкам працягваецца будаўніцтва ветрапарка
У вёсцы Грабнікі ля Навагрудка працягваецца будаўніцтва ветрапарка, паведамілі ў “Гроднаэнерга”. Фундаменты першага з ветракоў, парадкавы №2, залілі 3 верасня. А 15 верасня цягам 12 гадзін няспынна бетанавалі фундамент пад вятрак №6.