Хай будзе святло! Як выглядае навагодняя ілюмінацыя Гродна

Раннія прыцемкі і адсутнасць снегу напярэдадні навагодніх святаў ствараюць усе ўмовы для вечаровых шпацыраў па Гродне. Па-першае – не холадна, па другое – цемра хавае адсутнасць снегу. Галоўнае ж – святочная ілюмінацыя сцвярджае, што, нягледзячы ні на што, святы набліжаюцца.

Вызначыцца з маршрутам вечаровага шпацыру і навагодніх фотасесій можна, паглядзеўшы нашу навагодне-светлавую фотападборку.

Нашумелую кнігу Андрэя Чарнякевіча “Нараджэнне беларускай Гародні” прэзентуюць у “Цудоўні”

|

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 29 снежня ў 19.00 па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 16.

У Гродне цягам трох дзён плануюць раздаць 4000 банак Coca Cola

Вялікі грузавік фірмы Coca Cola 23-25 снежня будзе раз’язджаць па вуліцах Гродна і дарыць мінакам бляшанкі з напіткам.

У Гродне з песнямі адкрылі новы будынак падатковай, які меў стаць “падарункам для горада”

У Гродне на вуліцы Дубко ўрачыста адкрылі новы будынак абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, будаўніцтва якога пачалі яшчэ ў 2012 годзе. У новым чатырохпавярховым будынку будуць працаваць больш за 200 спецыялістаў.

Фотарэпартаж: Вільня чакае Калядаў, але выглядае па-вясноваму

Амаль па-вясноваму выглядае Вільня апошнімі днямі. Пра Новы год і Каляды нагадваюць святочныя ўпрыгожанні горада і ялінкі на яго плошчах. 

«Зімовы 3Dmapping» ператворыць палац тэкстыльшчыкаў у сядзібу Друцкіх-Любецкіх

Праект кампаніі «AliveLight»  пад назвай «Зімовы 3Dmapping» будзе рэалізаваны 25 снежня на цэнтральнай плошчы горада. Дзякуючы новым тэхналогіям і творчаму падыходу  каманды аўтараў будынак палаца тэкстыльшчыкаў  на адзін вечар ператворыцца ў экран для трохмернай праекцыі.

“Ён замацоўвае нашу Бацькаўшчыну ў вечнасці”. Мастак Юрый Якавенка адзначыў юбілей адкрыццём выставы

|

У Гарадзенскай выставачнай зале 22 снежня адкрылася выстава графікі “Англійскі сняданак”, прысвечаная 50-годдзю мастака Юрыя Якавенкі – ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў і ганаровага грамадзяніна Гродна.

Моцны вецер ламаў дрэвы ў Гродне і вобласці

|

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці ратавальнікі некалькі разоў выязджалі на аказанне дапамогі ў сувязі з падзеннем дрэў.

Яшчэ адзін падазроны прадмет усхваляваў гарадзенцаў. На гэты раз у жылым сектары

Не паспелі гарадзенцы забыць навіну аб эвакуацыі аўтавакзала, як на наступны дзень групе размініравання давялося працаваць ужо ў жылым сектары па вуліцы Таўлая.

Пяць прычын прыдбаць Гарадзенскі каляндар ад Віктара Саяпіна

|

Выдавецтва “Юрсапрынт” зрабіла гарадзенцам падарунак, надрукаваўшы гістарычны каляндар, прысвечаны нашаму гораду. Яго афіцыйная прэзентацыя мае адбыцца 23 снежня ў 17.00 у аддзеле перыядычных выданняў бібліятэкі імя Карскага (Новы Замак).