Апытанне “Твайго стылю”: ці пойдзеце на выбары?

“Ці ведаеце вы, што вясной у Беларусі адбудуцца выбары? Ці плануце ісці галасаваць? Чаму?” – адказы на такія пытанні шукаў гэтым разам карэспандэнт “ТС”.

Партрэт гарадзенскага парушальніка дарожнага руху: не працуе і часта выязджае за мяжу

|

ДАІ Гродзенскай вобласці склала партрэт злоснага парушальніка Правіл дарожнага руху.

Паводле статыстыкі парушэнняў і здарэнняў з цяжкімі наступствамі, каля 40% усіх сур’ёзных парушэнняў на дарозе Гарадзеншчыны здзяйсняюць кіроўцы 1983-1992 гадоў нараджэння.

Ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі за кантрабанду

|

У Крымінальным Кодэксе Беларусі ў хуткім часе можа з’явіцца новы артыкул, які прадугледжвае пакаранне за “Перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Мытнага саюза па-за вызначаных заканадаўствам месцаў альбо ў нявызначаны час”.

Іна Соркіна запрашае гарадзенцаў на “Сустрэчу на Крызе”

|

Першыя ў 2014 годзе гарадзенскія “Сустрэчы на Крызе” правядзе нядаўна звольненая з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы гісторык, кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна.

Фотафакт: Чарговыя дзверы прабілі ў сцяне будынка ХІХ ст.

|

Гэтым разам ахвярай апынуўся будынак акурат насупраць Дома Сувязі па вул. Маркса, 34. Камяніца збудаваная не пазней за 1880 год і на месцы новага выбітага праёма ніколі не было дзвярэй.

Да ратавання старадаўніх будынкаў у цэнтры Гродна падключылася пракуратура

Шматлікія маладыя гродзенцы ніколі не бывалі ўнутры дома Мураўёва, што ў самым сэрцы старога горада, не бачылі інтэр’ераў “Дома з лілеямі”. Рамонтныя працы зацягваюцца на гады. У гістарычныя будынкі ўстаўляюць пластыкавыя вокны і дзверы. Кропка незвароту ў гэтай гісторыі пройдзеная – за справу ўзялася абласная пракуратура.

Ваўкавыскі пенсіянер-інвалід збіраецца ў дэпутаты, каб змяніць жыццё навокал

|

Івану Андрэйчыку 67 гадоў, ён інвалід з дзяцінства, не мае нагі. Больш за трыццаць гадоў адпрацаваў электрыкам.

Жыве ўдвох з жонкай на ціхай вуліцы ў цэнтры Ваўкавыска і баіцца, што да смерці не паспее сплаціць крэдыт за хату.

У Гродне з’явіцца група падтрымкі для хворых на анкалогію

|

Арганізацыяй груп узаемадапамогі і псіхалагічнай падтрымкі людзей з анкалагічнымі захворваннямі займаецца Беларуская арганізацыя працоўных жанчын.

Майстрыца з Гродна за некалькі гадоў вырабіла 400 лялек

|

З дапамогай нажніц, малатка, скальпеляў, пласкагубцаў і стаматалагічнага інструменту Галіна Жамчужнікава перадае ў ляльках усю палітру чалавечых эмоцый.

Сяргей Саладоўнікаў расказаў аб першым зборы “Нёмана”

|

Скончыўся першы збор футбалістаў гарадзенскага “Нёмана”, які праходзіў у Лідзе. Сяргей Саладоўнікаў падвёў вынік першага збору і распавёў прэс-службе клуба, што чакае каманду ў будучыні.