“Нёман” перамог у гасцёх сталічнае “Дынама”
Героем сустрэчы стаў капітан каманды Іван Дзянісевіч (на здымку).
Героем сустрэчы стаў капітан каманды Іван Дзянісевіч (на здымку).
З 29 па 31 мая ў горадзе прайшлі комплексныя вучэнні па арганізацыі абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваенага часу. Адпрацоўваліся сцэнары мінавання будынкаў, абрушэння дамоў, выбухаў газу ды іншыя.
Цэнтральныя вуліцы горада ўвечары 30 траўня на некалькі гадзін перакрылі для транспарту. Каталікі, як штогод, прайшлі ўрачыстым шляхам ад Фарнага касцёла, праз Пабрыгідскі і Пабернардынскі да Францішканскага.
Ад удзельнікаў Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! паступіла ўжо больш за 100 работ. Тыя, хто не паспеў яшчэ падаць свае творы, маюць час да 3 чэрвеня.
Паводле колеравага коду, які цяпер будзе выкарыстоўвацца для вызначэння небяспечнага надвор’я, 1 чэрвеня на Гарадзеншчыне надвор’е можа прывесці да значных матэрыяльных страт, магчымыя ахвяры.
Аргкамітэт па адзначэнні Года Каліноўскага запрашае ўзяць удзел у конкурсе, прысвечаным паўстанню 1863–1864 гадоў і асобе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Конкурс складаецца з двух этапаў: інтэрнет-віктарыны і фінала ў Мінску.
Мэрыя Друскенікаў прыняла рашэнне вярнуцца да старой веткі чыгункі і ўзнавіць спалучэнні з Гродна. Пра гэта паведаміў мэр горада Рычардас Малінаўскас на другім Літоўска-беларускім форуме па рэгіянальнай супрацы.
Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы запатрабавала ад ваяводаў справаздачы пра стан пешых памежных пераходаў з мэтай павелічэння іх колькасці.
Трупа тэатра прымала ўдзел у ХХ міжнародным фестывалі дзіцячых тэатраў, які адбываўся 19-25 траўня ў сербскай Субоціцы. Гарадзенцы прывезлі туды сваю “Пікавую даму”.
30 траўня школы Гродна ўрачыста закончылі гэты навучальны год. Сёлета яны выпускаюць 1942 адзінаццацікласніка. Некаторых з іх сустрэў на вуліцах горада наш фотакарэспандэнт.