Гарадзенская моладзь адправілася на цягніку на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаве

|

Група з 313 пілігрымаў, пераважна грамадзян Беларусі, а таксама некалькі чалавек з Нігерыі, Літвы, Расіі і Украіны, 20 ліпеня перасякла мяжу ў Кузніцы і на адмысловым цягніку накіравалася ў Кракаў на Сусветныя Дні Моладзі, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай мытнай службы Катажына Здановіч.

Фотафакт: Над Азёрамі з’явілася незвычайная вясёлка – гало

|

Незвычайную з’яву – вясёлку вакол сонца – можна было назіраць 20 ліпеня ў Азёрах ля Гродна. Яна называецца “гало” і сустракаецца даволі рэдка.

Падрыхтоўка да другога круга чэмпіянату: “Нёман” прайграў “Мінску”

|

У сераду 20 ліпеня гарадзенскі “Нёман” правёў чарговы таварыскі матч. У сталіцы падапечныя Ігара Кавалевіча памераліся сіламі з ФК “Мінск”. З лікам 1:0 перамога дасталася сталічнай камандзе.

Гарадзенскія журналісты ўшанавалі памяць Паўла Шарамета

|

Знічкі ў памяць пра забітага ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета з’явіліся ўвечары 20 ліпеня ля ганаровага консульства Украіны ў Гродне. Такім чынам мясцовыя журналісты ўшанавалі памяць пра свайго калегу. 

Што гарадзенцы думаюць пра планы ДАІ абмежаваць рух веласіпедыстаў на Старым мосце

|

Гарадзенская ДАІ вынесла на грамадскае абмерканне пытанне змены ў руху веласіпедыстаў на Старым мосце. Прычына – частыя канфлікты паміж пешаходамі і веласіпедыстамі.

Камп’ютар навучыўся расфарбоўваць здымкі: вось што ён зрабіў са старымі выявамі Гродна

|

Кампанія Algorithmia прапанавала карыстальнікам сеціва новы праект для дыстанцыйнай адукацыі распрацоўшчыкаў праграманага абсталявання. У якасці рэкламы патэнцыйных магчымасцей нейрасетак (праграмных структур, якія саманавучаюцца) кампанія прапанавала два сэрвісы для працы з выявамі. Першы вызначае мясцовасць і размешчаныя на фота аб’екты, а другі можа расфарбоўваць чорна-белыя фота. Фотаздымкі дастаткова загрузіць на сервіс і праз некалькі секунд яны ўжо будуць каляровымі.

“Гарадзенская начная дзесятка” запрашае прабегчыся ў цемры

|

Першы ў гісторыі гарадзенскага спорту начны забег па горных схілах стартуе 23 ліпеня ў 23.00 у парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі Алімп”. Ахвотным выпрабаваць сябе прапануюць тры варыянты дыстанцыі з рознай працягласцю і наборам вышыні. Удзельнічаць у спаборніцтве можа любы ахвотны, на фінішы кожны атрымае памятны медаль.

Наведай віртуальны тур па Музеі Януша Паруліса

|

Гарадзенскі фатограф Іван Цыркуновіч, які прафесійна займаецца стварэннем 360-градусных панарам ды з’яўляецца сертыфікаваным панарамным фатографам Google Street View, стварыў панараму прыватнага музея Януша Паруліса. Цяпер кожны можа знайсці яе на Google Maps або паглядзець ніжэй. А потым зайсці ў музей у рэальным жыцці, каб яго падтрымаць.

У цэнтры Гродна загарэўся Lexus. Версія пажарных – падпал

|

Ноччу 20 ліпеня загарэўся Lexus GS-300 2008 г.в., запаркаваны каля офіснага будынку па вул. 17 Верасня, 49. Паведамленне пра пажар паступіла выратавальнікам у 00.31. Ужо праз пяць хвілін пажарныя былі на месцы і выратавалі аўто ад поўнага знішчэння, паведамілі ў прэс-службе МНС.

“Сталіна на іх няма!”. ЖЭСаўцы завалілі спілаваным дрэвам любімыя градкi пенсіянеркі

|

Непрыемная сітуацыя адбылася на вуліцы Ажэшкі ў Гродне. У двары аднаго са старых дамоў супрацоўнікі ЖЭС №1 праводзілі планавую спілоўка дрэў, якія пацярпелі ад урагану. Адно спілаванае дрэва яны кінулі на градкi мясцовай пенсіянеркі і сышлі. Засмучаная баба Зiна ледзь не плакала, калі ўбачыла, ува што ператварылі яе старанні.