Дзіцячы хоспіс адкрыў у Гродне сэнсарны пакой, на чарзе безбар’ерны кінатэатр
140 валанцёраў на працягу дзевяці месяцаў працавалі ў Гродне над стварэннем сэнсарнага пакоя для дзіцячага хоспіса. За гэты час яны вывезлі больш за 10 тон смецця і стварылі праект, аналагаў якому ў Беларусі няма.