На “Мова Нанова Гародня” прыедзе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра
На наступных занятках, 16 мая, госцем будзе Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра.
На наступных занятках, 16 мая, госцем будзе Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра.
У 7 туры ў Гродна завітаў нязменны чэмпіён апошніх гадоў барысаўскі БАТЭ. Гульня супраць лідара ў гарадзенцаў атрымалася добрай, але ачкоў “Нёману” набраць не ўдалося.
Крымінальная справа, якая была ўзбуджаная раней у дачыненні да ўладальніка мэблевай кампаніі “ЗОВ” Алега Зухавіцкага, можа быць перададзена ў суд праз месяц, паведаміў сёння журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык, перадае БЕЛТА.
Паміж Гродна і Друскенікамі можа аднавіцца воднае спалучэнне. У пробны рэйс адправіўся па Нёмане цеплаход “Вольга Соламава”, перадае БЕЛТА. Першымі пасажырамі сталі прадстаўнікі мясцовай улады з памежных рэгіёнаў Літвы і Беларусі, органаў памежнай і мытнай службаў дзвюх краін, дыпламатычных місій і бізнесу. Маршрут быў папулярны ў савецкі час і, магчыма, праз год ён зноў будзе дзейнічаць.
Вясна! Увесь горад становіцца зялёным, а дрэвы выпусцілі белыя і ружовыя пахучыя кветкі. Каля такой прыгажосці нельга прайсці абыякава і проста не сфоткацца ў Instagram.
Пра тое, што на старых каталіцкіх могілках масава сталі знікаць агароджы і металічныя помнікі, загаварылі яшчэ ў пачатку гэтага года. Паколькі вартаўніка і камер на могілках няма, красці метал злодзеям ніхто не замінае.
На афіцыйныя пляжы завезлі новы пясок, прыбралі смецце ды пафарбавалі лавы, піша Гродзенскі зялёны партал.
Калі першыя людзі прыйшлі на ўзгорак над Нёмнам, дзе цяпер стаіць «Стары замак»? Калі гісторыкі прызналі, што цэнтр гарадзенскага княства, Горадня XII ст., знаходзілася тут, на Нёман а не на Палессі? Калі і чаму «Верхні замак» стаў «Старым»? Чаму дзве цэрквы, адкрытыя археолагамі, названыя «Верхняя» і «Ніжняя»? Як аднаўляць «Стары замак» у Горадні? Чаму замку пагражае будучыня макету-лялькі?
У цэнтры горада з’явіліся адразу два новыя месцы, дзе можна абмяняць або ўзяць бясплатна кнігі. У “Краме Ц” дзейнічае першы беларускамоўны буккросінг, а на вуліцы Ажэшкі, каля офіса Чырвонага крыжа, можна як прыдбаць або аддаць кнігі ў абедзенны час.
Самымі злоснымі парушальнікамі прыродаахоўнага заканадаўства сталі Ашмянская ЖКГ, “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”, Шчучынскае ЖКГ, замежнае прадпрыемства “Кронаспан”, “Шклозавод “Нёман” і Гродзенская гарадская ЖКГ. Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя склаў “чорны спіс” прадпрыемстваў за 2015 год.