Шостая нічыя “Нёмана” і дзевятая гульня без перамогі
Ужо традыцыйна ўнічыю скончылася ўчарашняя сустрэча футбалістаў гродзенскага “Нёмана” з салігорскім “Шахцёрам”. Дзевятую гульню футбольнага чэмпіянату “Нёман” згуляў дома.
Ужо традыцыйна ўнічыю скончылася ўчарашняя сустрэча футбалістаў гродзенскага “Нёмана” з салігорскім “Шахцёрам”. Дзевятую гульню футбольнага чэмпіянату “Нёман” згуляў дома.
Пра гэта дамовіліся старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казялкоў і першы сакратар пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Херардо Э. Марцінас, які знаходзіцца ў Гародні з працоўным візітам.
Сумеснае шэсце літоўцаў, беларусаў і палякаў на Грунвальдскае поле, магчыма, пачнецца з Гродна, адкуль у 1410 г. войскі ВКЛ выпраўляліся на Грунвальдскую бітву 600 гадоў таму. Яго прапанавалі правесці беларускай грамадскасці дэпутаты Сойму Літоўскай Рэспублікі 14-18 ліпеня.
Дырэктара Анатоля Грышука абвінавачваюць у нанясенні шкоды ў памеры больш за 300 мільёнаў рублёў. Акрамя дырэктара абвінавачванні прад’яўленыя начальніку аднаго з цэхаў мясакамбіната.
У Воранаўскім РАУС распачата справа у дачыненні да дырэктара аднаго з сельскіх дамоў культуры, якая прадала… казённы раяль – канцэртны інструмент ручной зборкі «Блютнер» 1965 года выпуску. Балансавы кошт яго складаў каля 10 млн. рублёў.
Гарадзенскія краязнаўцы звярнуліся да ўладаў з прапановай пераназваць вуліцу Максіма Горкага вуліцай Аляксея Карпюка, які большую частку свайго жыцця пражыў у Гродна, напісаў усе свае вядомыя творы і тут пахаваны. Тым больш, менавіта на вуліцы Горкага стаіць дом, у якім жыў Аляксей Карпюк.
Гродзенская вобласць павялічыць экспарт малочнай прадукцыі ў Кітай. Пакуль у КНР ажыццяўляюцца пробныя пастаўкі сухога абястлушчанага і сухога суцэльнага малака гродзенскіх вытворцаў. Новыя прапановы тычацца экспарту вырабаў з тварагу і сухога малака.
Пакуль Беларусь выбірала гарадзенку Людмілу Якімовіч першай прыгажуняй, не засталася з боку ад шоў-спраў вёска Азёры Гродзенскага раёна. Тут прайшоў конкурс «Міні-міс Азёры 2010», дзе перамагла другакласніца Ясенія Балаева.
Восем гульняў запар без перамогаў – такі сумны вынік мае гарадзенскі “Нёман” у сёлетнім футбольным чэмпіянаце. Заўтра гарадзенцы паспрабуюць атрымаць перамогу над салігорскім “Шахцёрам”. А напярэдадні каманда Алега Радушкі саступіла ў гасцях “Мінску”.