Гарадзенец з ДЦП, якога пазбавілі пасведчання кіроўцы, працягвае змагацца за права кіраваць аўто
Гарадзенец з ДЦП Аляксандр Зімін пачаў чарговы раз праходзіць медкамісію на пасведчанне кіроўцы. Ён ужо прайшоў некалькі абследаванняў, дзе абверглі ранейшы дыягназ хваробы сэрца, з-за якога яму анулявалі пасведчанне. Цяпер ён будзе праходзіць камісію ў звычайным парадку.