Парад, салют і водны феерверк. У Гродне адсвяткуюць юбілей пажарнай службы

|

20 ліпеня ў гонар 160-годдзя беларускай пажарнай службы выратавальнікі зладзяць у Гродне свята для дзяцей і дарослых.

Хмары свінцовыя ходзяць над “Нёманам”

|

Чарговая няўдалая гульня адкінула футбалістаў “Нёмана” ўжо на восьмае месца. Каманду, якая мелася стаць адкрыццём сезона, сёння крытыкуюць з усіх бакоў.

Аварыю справакавалі састарэлыя парушальнікі

|

У суботу раніцай на Гарадзеншчыне ў аврыю трапілі 80-гадовы і 76-гадовы кіроўцы.

Побач з Мірскім замкам археолагі знайшлі яшчэ адзін замак

|

Высветлілася, за 10 км ад Мірскага замка знаходзіўся замак і двор старажытнага шляхецкага роду Кмітаў.

Фэст воркаўта ў Гродне прайшоў пад сцягамі Coca-Cola

Фестываль Coca-Cola Street Workout Challenge, які адбыўся у Гродне 14 ліпеня, аб’яднаў моладзь у яе адданасці спорту і здароваму ладу жыцця.

У Гродне паказалі дзіцячы лялечны рок-спектакль

| Без катэгорыі

У гарадзенскім Тэатры лялек 14 ліпеня адбылася прэм’ера рок-буфанады для дзяцей. Пастаноўка “Уверх тармашкамі” – педагагічны аповед пра гарэзу Рамашку УверхТармашкамі, адданага нядбайнымі бацькамі на выхаванне знойдзенай бабулі.

Фотарэпартаж: праваслаўныя вернікі прайшлі шэсцем па Гродне

|

У нядзелю, 14 ліпеня, у Дзень Сабора Усіх Беларускіх Святых, праваслаўныя вернікі прынялі ўдзел у штогадовым Крыжовым ходзе да храму Усіх Беларускіх Святых.

Нямецкія і польскія мастакі намалявалі “сваю Гародню”

|

Выстава, прысвечаная закрыццю міжнароднага мастацка пленэра “Я зведаў Гародню” адчынілася ў арт-галерэі “Крыга”. Цэлы тыдзень мастакі з Польшчы і Нямеччыны жылі  ў нашым горадзе і стваралі мастацкія палотны, натхніўшыся горадам.

Абітурыенты Гарадзеншчыны сёлета атрымалі 21 стобальны вынік на ЦТ

|

Выпускніца лідскай гімназіі №1 Кацярына Тузіна па 100 балаў атрымала адразу па двух прадметах: рускай мове і матэматыцы.

Максім Фарафонаў, які скончыў гарадзенскую гімназію №2, мае стобальныя вынікі па фізіцы і матэматыцы.

Самагон у прамысловых маштабах выраблялі невядомыя ў Ваўкавыскім раёне

|

Гіганцкі самагонны апарат знайшлі ў часе сумеснага рэйда супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі мсяцовага РАУС і Дэпартамента аховы.