Віншуем чытачоў “Твайго стылю” з Раством! (+шыкоўны калядны кліп Вайцюшкевіча)

|

Рэдакцыя “Твайго стылю” шчыра віншуе ўсіх, хто адзначае Калядныя святы па юліянскім календары! Жадаем нашым чытачам радаснага сямейнага перажывання гэтых свят, а ў годзе, які толькі пачаўся, здзяйснення мэт, упартасці і сіл на шляху да іх, натхнення для дасягнення новых вяршынь. Заставайцеся ў “Стылі”, бо ў гэтым годзе ўсіх нас чакае шмат цікавага!

П’яніцы, ліхачы, бяспраўнікі: каго гарадзенская ДАІ затрымлівала ў першыя дні Новага года

|

Першыя дні года гарадзенская ДАІ традыцыйна працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Мы візуалізавалі даступныя ў публічнай прасторы звесткі за 3-5 студзеня і выявілі, каго і за якія парушэнні спынялі на дарогах Гарадзеншчыны.

“Эканомім на ўсім: нікуды не ходзім, нічога не купляем, акрамя самага неабходнага” – апытанне ў Гродне

|

Ці закрануў вашу сям’ю эканамічны крызіс? Калі так, якім чынам вы спрабуеце супрацьстаяць яму? З такім пытаннем карэспандэнт “Свабоды” звяртаўся да гарадзенцаў.

Фінскія форварды прыехалі ў Гродна перамагаць

Некалькі дзён таму стала вядома, што хакейны клуб “Нёман” падпісаў двух фінскіх форвардаў. Легіянеры змогуць згуляць ужо 9 студзеня ў Маладзечне супраць мясцовага “Дынама”.

Кожная школа ў Гродне мае ў 2016 годзе адкрыць сваю этнаграфічную экспазіцыю

|

З Новага года гарадзенскія школы маюць справаздачыцца аб арганізацыі ў сябе этнаграфічных куткоў.

Купалаўскі ўніверсітэт і праваслаўная царква падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

|

Напярэдадні Раства у ГрДУ імя Купалы падпісалі дамову аб пяцігадовай праграме супрацоўніцтва паміж універсітэтам і Гродзенскай праваслаўнай епархіяй.

Літва заклікае суседзей не купляць энергію з Беларускай АЭС

|

Літва заклікае суседнія дзяржавы не купляць электраэнергію з АЭС, што будуюцца ў Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. Літоўскі міністр энергетыкі Рокас Масюліс звярнуўся да міністраў Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай абмеркаваць пытанне куплі электраэнергіі у трэціх краін, якія будуюць небяспечныя АЭС, паведамляе BNS.

У Гродне з’явілася свая федэрацыя кіберспорту

У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры плануюць наогул стаць рэспубліканскай арганізацыяй. 

У яшчэ адным старым будынку ў Гродне замест акна прабілі дзверы

|

Нечаканы праём утварыўся ў сцяне гiстарычнага будынку ў цэнтры Гродна. Уладальнікі кватэры па вуліцы Кірава, 12, мабыць, вырашылі зрабіць там краму ці офіс. Для гэтага спатрэбілася з акна зрабіць дзверы.

Відэанавіны Гродзенскага драмтэатра: навагодні выпуск

|

Свежы выпуск навін расказвае пра святочны настрой у тэатры, навагоднюю казку, апошнюю прэм’еру 2015 года і іншыя навіны апошняга месяца.