Начная пагоня на вуліцах Гродна

|

Дваццаць шэсць п’яных кіроўцаў былі затрыманыя за мінулыя выходныя на дарогах Гарадзеншчыны. За адным з іх сёння ўначы была арганізаваная пагоня. Падобны выпадак здарыўся некалькі дзён таму пад Скідалем.

У Гродзенскай вобласці жанчын на 72 000 больш за мужчын

|

Белстат агучыў першыя папярэднія вынікі перапісу насельніцтва 2009 года. Насельніцтва Гродзеншчыны за апошнія дзесяць год скарацілася амаль на 10% і складае 1 мільён 72 тысячы чалавек.

life:): размаўляй танна да 1 сакавіка

|

Мабільны аператар life:) з 1 сакавіка змяняе кошты на свае паслугі. Змены тычацца тарыфаў “Свабодны life:)”, “Просты life:)”, “Супер life:)”, “Супер Бізнэс life:)”, SMS і MMS – паведамленняў.

На Лідчыне гіне рыба

|

Небяспечная сітуацыя склалася на разлівах ля пасёлка Першамайскі: тысячах гектараў былых торфараспрацовах, якія ператварыліся ў натуральныя вадаёмы, злучаныя сістэмай каналаў.

Кожны гродзенец летась набыў тавараў на 7 мільёнаў

|

Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродна. Паводле намесніка старшыні гарвыканкама Александра Сіўцова, у мінулым годзе выканана 9 з 13 прагнозных паказчыкаў.

“Гродна-93”: перамога была блізка

|

Зусім крыху не хапіла баскетбалістам “Гродна-93” для таго, каб атрымаць у пятніцу перамогу над наймацнейшай камандай краіны – “Мінскам-2006”. Для вызначэння пераможцы камандам давялося згуляць дадатковую пяціхвілінку, у якой больш пашанцавала гасцям са сталіцы.

Мікалай Уласевіч прыняў прагматычнае рашэнне

|

Паседжанне ў судзе Астравецкага раёна, на якім быў разгледжаны іск Беларускага бюро па транспартным страхаванні да старшыні Астравецкай раённай арганізацыі АГП Мікалая Уласевіча аб пакрыцці шкоды ў выніку ДТЗ з яго ўдзелам і ўдзелам аўтамабіля Астравецкага раённага аддзялення КДБ было нечакана перанесена з 29 на 28 студзеня.

Расійскія эколагі лічаць здзелку па вывазу атамных адкідаў з Беларусі несумленнай

|

Сёння група «Экаабарона» звярнулася ў Генпракуратуру РФ. Расійскія эколагі патрабуюць праверыць адпаведнасць тамтэйшаму заканадаўству Міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы.

Стань відэарэпарцёрам «Тваго стылю»!

|

Хочаш паспрабаваць сябе ў журналістыцы, навучыцца здымаць і апрацоўваць відэаматэрыялы на цікавыя для грамадства тэмы? Тады далучайся да нас!

Дапамога сталым людзям ажыццяўляецца на даму

|

Супрацоўнікі сацыяльнай службы Гродзенскай вобласці летась абслугоўвалі на даму каля 12 тыс. чалавек, з якіх 5 паловай тысяч – адзінокія пажылыя людзі. За імі быў наладжаны дагляд – уборка кватэры, мыццё, гатаванне ежы. Гэта дапамагло старым і інвалідам жыць больш камфортна.