Расея “стварыла новы магутны цэнтр” альбо разборкі ў танным рэстаране
Адзінаццатага кастрычніка на саміце СНД, які праходзіў у Мінску, было прынята 15 дакументаў. А за дзень да таго, 10 кастрычніка, быў падпісаны дагавор аб стварэнні Еўра-Азійскага Эканамічнага Саюза, куды адразу ж увайшла Арменія, якая далучылася да папярэдняга саюза Беларусі, Казахстана і Расеі. Прэзідэнт Беларусі заявіў, што “на мапе сфармаваўся моцны эканамічны цэнтр”.