Адкрываем Балтыку: 5 плюсаў і мінусаў адпачынку на Куршскай касе
Адныя з лепшых у Еўропе пляжаў знаходзяцца ўсяго ў чатырох сотнях кіламетраў ад Гродна. Дадайце сюды чысцюткае паветра, казачны выгляд мястэчак, спакой, які проста разліваецца ў паветры – і вы зразумееце, чаму варта хоць раз у жыцці запланаваць адпачынак на літоўскім узбярэжжы Балтыкі.