На Гродна ідуць халады
Надвор’е ў рэгіёне вызначаецца перыферыяй сібірскага анціцыклона, маразы ў бліжэйшыя дні ўзмацняцца.
Надвор’е ў рэгіёне вызначаецца перыферыяй сібірскага анціцыклона, маразы ў бліжэйшыя дні ўзмацняцца.
На кінапрагляд і сустрэчу з альтэрнатыўным кіналэйблам BYZOND PICTURES (Мінск) 28 студзеня гарадзенцаў запрашае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
29 студзеня ў гарадзенскай гарадской гімназіі пройдзе 51 выяздная фізіка-матэматычная алімпіяда. Арганізатарам яе з’яўляецца Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут.
Гарадзенскія студэнты штогадова выязджаюць на працу у ЗША. Некаторыя з іх затрымліваюцца ў Злучаных Штатах даўжэй дазволенага часу з надзеяй ажыццявіць свае мары, але ж большасць вяртаецца.
Яшчэ адзін рэстаран і забаўляльны комплекс адкрыюцца на вул. Леванабярэжнай у Гродне.
За іх будаўніцтва возьмуцца першыя рэзідэнты спецыяльнага турыстыка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал” піша region.grodno.by .
26 студзеня ў гарадзенскім бары BEERлога, што на Фолюшы, пройдзе вечар гітарнай музыкі.
Паводле афіцыйнай статыстыкі на пачатак года на тэрыторыі вобласці зафіксавана 529 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, 53 з іх выяўлены цягам апошняга году.
262 выпадкі ВІЧ зарэгістраваны ў Лідзе (201,6 выпадка на 100 тысяч жыхароў), 82 – у Гродне, 48 – у Слоніме.
У час панавання маладосці, прыгажосці і здароўя тэма сталага чалавека не актуальная і амаль не асвятляецца ў беларускіх СМІ.
Вуліцу Астроўскага могуць працягнуць да заапарку і пусціць па новым участку тралейбусы, а нежылую тэрыторыю ў раёне вайсковага шпіталю ператварыць у прэстыжны мікрараён.
У Слоніме з’явілася структура Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пра цяжкасці існавання і праблемы рэгістрацыі распавядае кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін: