Пракуратура палічыла недастатковым інфармаванне людзей аб экалагічнай бяспецы на “Гродна Азоце”

|

На падставе матэр’ялаў абласнога упраўлення Дэпартамента па працы. Дзяржпрамнагляду МНС, РУП “Гроднаэнерга” пракуратура прааналізавала стан прамысловай бяспекі на ААТ “Гродна Азот”. Нагодаю для пракурорскай праверкі сталі вынікі расследавання прычын і ўмоў няштатных сітуацый і няшчасных выпадкаў з гібеллю людзей на прадпрыемстве. Старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік паведаміў Белта, што пракураткра палічыла інфармаванне людзей аб стане экалагічнай бяспекі прадпрыемства недастатковым

Ратавальнікі ствараюць у Лідзе інавацыйны “Цэнтр бяспекі”

|

Будынак былога пажарнага дэпо ў Лідзе неўзабаве ператворыцца ў абласны “Цэнтр бяспекі” з інтэрактыўнымі квэстамі, сімулятарамі надзвычайных становішчаў і камп’ютарнымі гульнямі-тэстамі. Кіраўнік Гродзенскага аддзялення МНС Сяргей Шпарло паведаміў, што будынак прайшоў рэканструкцыю, гатова ўся праектная дакументацыя, а ўвосень чакаеццца ўвод у дзеянне першай часткі адукацыйнага комплекса.

Гарадзенскія пажарныя запрашаюць разам адзначыць прафесійнае свята

|

Прафесійная свята ратавальнікаў-пажарных адзначаць у Гродне 25 ліпеня. Святочныя мерапрыемствы пройдуць ў парку імя Жылібера. У праграме імпрэзы – прысяга ратавальнікаў-навабранцаў, выстава тэхнікі і абсталявання, святочны канцэрт, віктарыны і конкурсы з прызамі  для ўсіх ахвотных.

Клуб настольных гульняў “Портал” запрашае ў паход

|

У трохдзённай праграме: гульнятэкі на свежым паветры, спаборніцтвы, эстафета, песні ля вогнішча, купанне і шашлыкі. Сустрэча адбудзецца на возеры Кавені з 29 па 31 ліпеня. Даезд і харчаванне за пэўную суму забяспечваюць арганізатары.

Папярэджаны – значыць, абаронены. Мабільны дадатак ад МНС дапаможа ў надзвычайных сітуацыях

|

Атрымаць паведамленне аб штармавых папярэджаннях і правілах паводзін пад час надзвычайных здарэнняў могуць карыстальнікі мабільнага дадатка “МЧС Беларуси: Помощь рядом”. “Адна з галоўных функцый МНС – своечасова папярэдзіць людзей аб небяспецы”, – зазначыў на прэс-канферэнцыі 21 ліпеня кіраўнік Гродзенскага упраўлення МНС Сяргей Шпарло. Ён лічыць, што мабільны дадатак дапаможа карыстальнікам зарыентавацца і эфектыўна дзейнічаць ў  нестандартных сітуацыях. 

Танцы і цішыня: гарадзенцаў запрашаюць на рэтрыт “Кляштар Руху”

|

Рэтрыт – адзінота для ўнутранай працы над сабой. Група людзей паедзе на тыдзень у лес, дзе дасць зарок маўчання і правядзе час у танцы і цішыні. У праграме – унутраны танец, лабараторыі перформансаў, медытацыя і іншае. Рэтрыт пройдзе 14-20 жніўня.

“Хто скончыць “Нёман” – будзе добрым спартсменам”. У Гродне далі старт міжнароднай велагонцы

|

XXIX міжнародная шматдзённая веласіпедная гонка “Нёман” стартавала 21 ліпеня ў Гродне. У спаборніцтвах бяруць удзел маладыя спартсмены з шасці краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Малдовы i Украiны.

Сонечная электрастанцыя на 2,5 МВт пачала працу ў Шчучынскім раёне

Новая сонечная электрастанцыя размясцілася на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома пад Шчучынам. Узводзіла яе ТАА “ЛогАл-Энерга”, аб’ём інвестыцый склаў каля 50 млрд (недамінаваных) рублёў, паведамляе БелТА.

Жыць ці пісаць. У Гродне адкрыецца выстава, прысвечаная Варламу Шаламаву

|

На выставе сабраны дакументы, фатаграфіі і мастацкія творы. Яны будуць прадстаўлены наведвальнікам у выглядзе 35 плакатаў на рускай мове, якія апісваюць жыццё і творчасць Шаламава. Выставу можна будзе ўбачыць у ДОМе 46 з 27 ліпеня па 14 жніўня.

Звесткі з мяжы. Што фоткаюць у Instagram у Брузгах і Прывалцы

Чаргі, сэлфі ў машыне, крама duty free, сцягі нашых суседзяў, прадукты… Гэта граніца, дзетка! Тут фантазіі для фота няма канца!