Фоткі ў музеях і галерэях. Гарадзенцы і мастацтва ў Instagram

Сфоткацца на фоне ці побач з творам мастацтва – таксама своеасаблівае мастацтва. Глядзіце, як фоткаюцца ў гродзенскіх музеях і галерэях жыхары і госці горада. Гродна ж – культурная сталіца Беларусі.

Выцінанка. Майстар-клас і расповед ад майстра Станіслава Муліцы

|

Наведнікаў этнакрамы “Цудоўня” чакае майстар-клас з расповедам пра гісторыю і сутнасць выцінанкі. Гэта від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які мае глыбокія карані, а ў беларускай народнай культуры расквітнеў у ХІХ – 1-й пал. ХХ ст. У гарадзенцаў будзе рэдкая магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю і асаблівасці выцінанкі, але і навучыцца самім ствараць легкаважныя папяровыя карункі-карціны.

Вuon appetito! Італьянскі піцаёла гатуе для гарадзенцаў і (не) раскрывае прафесійныя сакрэты

|

Італьянец Кармела Дэссі ўжо два гады гатуе піцу ў гарадзенскай піцэрыі “Basta Pasta”. У меню ўстановы можна знайсці каля паўсотні відаў гэтай стравы. Калі ж не знойдзецца жаданага спалучэння складнікаў, можна самому скампанаваць начынку. Прыхільнікі традыцыйнай італьянскай стравы ведаюць – хаця піцаёла размаўляе амаль выключна па-італьянску, ён зразумее тонкую душу беларускага гурмана. Каб даведацца пра італьянскія сакрэты піцы ў Гродне мы завіталі да Кармела пад час працы.

Ігар Кавалевіч: На поле будзе выходзіць “Нёман”, за які не сорамна

|

Перад стартам другога круга чэмпіянату ў Вышэйшай лізе па ініцыятыве “Клуба заўзятараў” футбольны клуб “Нёман” 27 лiпеня правёў сустрэчу са сваімі прыхільнікамі. Каманда адсправаздачылася перед заўзятарамi за правальны першы круг, а галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч распавёў, як ён будзе выводзіць “Нёман” з дна турнірнай табліцы.

Да 200 зорак на гадзіну будзе “падаць” на Зямлю кожную жнівеньскую ноч

|

Метэорны паток Персеіды загарыцца на небе ў жніўні, калі Зямля будзе праходзіць праз доўгі шлейф абломкаў, пакінутых каметай Свіфта-Тутля. Паводле экспэрта па метэорам з НАСА, Біла Кука, Персеіды, верагодна, з’яўляюцца самым папулярным метэорным патокам. Сёлета яны будуць настолькі інтэнсіўнымі, што частата з’яўлення на небе метэораў будзе ў два разы вышэй, чым звычайна.

У Гродне на вуліцы Пралетарскай частка даху абрынулася на балкон

|

Агароджа даху ўпала і разбурыла балкон у жылым доме па вуліцы Пралетарскай. Здарэнне адбылося ў абед 27 ліпеня. У час абвалу ў кватэры знаходзілася жанчына – яна не пацярпела, але моцна перапалохалася.

Валанцёрская служба “Вясны” шукае назiральнiкаў на Парламенцкiя выбары

|

Вы актыўны, неабыякавы і гатовыя на ўласныя вочы праверыць празрыстасць выбарчай працэдуры? Гэта магчыма з любой кропкі Беларусі!

Вялікае Княства на двух гектарах. У Ашмянскім раёне паўстане парк мініяцюрных замкаў

Упершыню ў Беларусі ствараецца парк мініяцюрных старажытных замкаў. Як з дапамогай 3-D тэхналогій аднавіць помнікі архітэктуры эпохі ВКЛ? Госцем перадачы на “Радыё Свабода” — старшыня фонду “Краіна замкаў”, ініцыятар праекту Алесь Варыкіш.

Відэафакт: Гарадзенскія дзеці ратуюцца ад спёкі ў фантане

|

Невыносная спякота вярнулася ў Гродна. Некаторыя дзеці, не вытрымаўшы пякучага сонца, астуджаюцца ў гарадскіх фантанах.

У Польшчы ўвялі абавязковую рэгістрацыю сім-карт

|

Новы польскі закон пра антытэрарыстычныя дзеянні абавязвае аператараў мабільнай сувязі ідэнтыфікаваць абанентаў. Таму з 25 ліпеня 2016 года больш немагчыма актываваць новыя сім-карты, не паведаміўшы раней аператару свае пашпартныя дадзеныя. Ужо набытыя сімкі будуць актыўныя да 31 студзеня 2017 года, потым, каб імі карыстацца, таксама трэба будзе паведаміць свае дадзеныя.