Упершыню ў гісторыі фанацкага руху з’явіліся аформленыя тэксты гарадзенскай хакейнай падтрымкі

Аформленыя і выдадзеныя тэксты супорта хакейнага “Нёмана” за сезон 2013-2014 з’явіліся 1 красавіка. Іх можна было набыць на выездзе ў Мінск 2-3 красавіка, таксама яны будуць раздавацца перад гульнёй 5 красавіка ў Гродне.

Дзякуючы “Гадзіне Зямлі” Гарадзеншчына зэканоміла 40 тыс. кВт электраэнергіі

Акцыя “Гадзіна Зямлі” прайшла ў суботу 29 сакавіка з 20.30 да 21.30. У межах акцыі, па дадзеным Гродзенскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем топліўна-энергетычных рэсурсаў, было адключана асвятленне адміністратыўных будынкаў ва ўсіх раённых цэнтрах і ў Гродне, а таксама ў шэрагу офісаў і ўстаноў адукацыі.

Гарадзенцы змогуць пасадзіць лес ля Скідзеля

|

У межах акцыі “Тыдзень леса”, у суботу 5 красавіка, любы жадаючы зможа бясплатна дабрацца да тэрыторыі Скідзельскага лясгаса і пасадзіць там дрэва.

Гродзенскі аграрны ўніверсітэт распачынае выкладанне на ангельскай мове

|

З новага навучальнага году навучанне на замежнай мове будзе весціся на спецыяльнасці “менеджмэнт” эканамічнага факультэта для 30 іншаземных студэнтаў.

У Гродне пройдзе турнір па настольнай гульні “Білет на цягнік: Еўропа”

|

Ён будзе праходзіць цягам чатырох красавіцкіх дзён. Дзесяць пераможцаў змогуць прадставіць Беларусь на рэгіянальным фінале Расіі, Беларусі і Украіны ў Маскве. Сусветны фінал пройдзе ў Парыжы.

Каля Румлёўскага мосту невядомы напаў на дзяўчынку

|

Два тыдні таму стала вядома пра напад гвалтаўніка на 12-гадовую дзяўчынку ў раёне Румлёўскага мосту. 31 сакавіка ў тым жа раёне невядомы мужчына накінуўся на 13-гадовую школьніцу.

Перамога “кантрольным стрэлам”

, |

Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” выйшлі наперад у фінальнай серыі чэмпіянату краіны супраць сталічнага “Юнацтва”.

Рахманінаў, Шапэн і Шуберт… у шэсць рук! (відэа)

|

У гарадзенскім музычным каледжы 1 красавіка адбыўся канцэрт фартэп’яннай музыкі заслужанага артыста РФ Ніны Сярогінай ды яе вучняў.

Фотарэпартаж: “Вясна. Каханне. Заляцанне” на гарадзенскай “Мова Нанова”

|

У панядзелак 31 сакавіка прайшоў трэці занятак гарадзенскіх курсаў “Мова нанова”. Ён быў прысвечаны тэме кахання. Шукайце сябе і сяброў на фотаздымках карэспандэнта “Твайго стылю”.

Алеся Дзянісава будуць судзіць у пятніцу

У пятніцу 4 красавіка ў 11.40 у судзе Ленінскага раёна (каб. 34) будзе разглядацца справа журналіста і музыкі Алеся Дзянісава. Саліста гуртоў “Dzieciuki” і “Людзі на балоце” абвінавачваюць у працы на замежныя СМІ.