Зіма завершыцца лужынамі і слотай: надвор’е ў Гродне на тыдзень
Да канца зімы захаваецца не па-зімоваму цёплае і сырое надвор’е. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 4-6 градусаў вышэй за норму.
Да канца зімы захаваецца не па-зімоваму цёплае і сырое надвор’е. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 4-6 градусаў вышэй за норму.
З нагоды набліжэння дня абаронцаў Айчыны Ваўкавыскі раённы камітэт БРСМ абвясціў конкурс на званне самага мужнага сярод сакратароў пярвічных арганізацый.
Вечарам 21 лютага ад прадаўца крамы ў вёсцы Палоннае паступіла паведамленне аб нападзе і крадзяжы. Жанчына, што тэлефанавала ў міліцыю расказала, што нападнікі паранілі яе напарніцу нажом і скрыліся, забраўшы касавы апарат з дзённай выручкай, паведамляе прэсс-служба УУС Гродна
Поўную залу ахвотных паверыць у казку, магію і прыгожы падман двойчы за дзень збіраў гала-канцэрт трэцяга Міжнароднага фестывалю фокуснікаў “Magic show”, што праходзіў у Гродне 21 лютага. Фокуснікі з Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі здзіўлялі гаражан спрытнасцю рук і смеласцю артыстычных задумаў. Пасля канцэрта адбылося ўзнагароджанне удзельнікаў конкурснай праграмы фестывалю.
Кватэра на першым паверсе дома па вул. Ажэшкі, 43 загарэлася ў нядзелю, 21 лютага, каля 23.25. Пра пажар выратавальнікам паведаміў відавочца – жанчына з дому насупраць, якая заўважыла дым.
Гарадзенскія прадпрымальнікі другі раз збіраюцца ў цэнтры горада каб выказаць сваю нязгоду з рашэннямі ўладаў і адстаяць права на працу.
Афіцыйныя провады зімы ў Гродне пройдуць незвычайным чынам. Упершыню на Масленіцу ў Пышках пройдзе конкурс “Блiнабор’е”, арганізатарам якога з’яўляецца “Лідская мука”.
Ужо амаль тыдзень як на Савецкай вуліцы стала на адну кавярню больш. Новая ўстанова называецца “КофейнЯ” і пазіцыянуе сябе як эспрэса-бар. Мы даведаліся, што гэта азначае і якія цікавыя прапановы для гарадзенцаў і гасцей горада тут можна знайсці.
Гродзенскі фатограф Юрый Афа і стыліст Марта Белаец анансавалі новы фотапраект “Жывыя Барбі”. У ім артыстка гродзенскага музычнага праекта “Ведай Нашых” Аляксандра Дораш і дзве афрыканскія мадэлі Даніэль Гуднес і Тулiма, якія вучацца ў Гродне, паўстануць у вобразах ажыўшых лялек Барбі разам з жывёламі з пункта часовага ўтрымання.
Яскравы сталічны персанаж, які доўгі час звяртаў на сябе ўвагу мінакоў у ваколіцах Нямігі, тры гады таму вырашыў стаць дзіджэем. Зараз ён рэгулярна выступае ў клубах, а 27 лютага прыедзе ў Гродна.