Электразваршчык заводу «Гроднапрамбуд» Яўген Назарэвіч стаў чэмпіёнам свету ў гіравым спорце
Ён атрымаў перамогу ў нямецкім Гамбургу, дзе сабралася больш за 100 спартсменаў з дзесяткаў краін.
Ён атрымаў перамогу ў нямецкім Гамбургу, дзе сабралася больш за 100 спартсменаў з дзесяткаў краін.
Катлаван Астравецкай атамнай станцыі ўжо пачалі капаць, хоць галоўны кантракт з расіянамі на будаўніцтва АЭС яшчэ не падпісаны. Днямі катлаван асвяцілі святары — настаяцель астравецкай царквы Пятра і Паўла айцец Георгі Савіцкі і ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Святой Тройцы Леанід Нясцюк.
У Гродзенскай вобласці ў акруговыя выбарчыя камісіі не ўвайшло ні аднаго прадстаўніка ад партый БНФ і АГП. У цэлым жа па краіне ўключаны ў склад акруговых выбарчых камісій: 11 з 57 прадстаўнікоў Партыі БНФ і 6 з 50 прадстаўнікоў АГП.
У мінулым навучальным годзе ў Гродна і раённых цэнтрах Гарадзенскай вобласці было створана 20 новых беларускіх класаў. Працягваецца падача заяў ў першыя і другія класы з беларускай мовай выкладання.
Ці не самым маладым палітычным суб’ектам сучаснай Беларусі з’яўляецца кампанія «Гавары Праўду!», якая ўпершыню гучна заявіла аб сабе на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г.
Гульня пад назвай «Навука аб правільным мысленні» адбывалася па вуліцах і завулках Гродна ўночы з 7-га на 8-га ліпеня. Аўтар гульні – магілёвец Аляксандр ЭВР Цэркоўскі – зашыфраваў 13 розных месцаў і аб’яднаў іх у адзін зашыфраваны ланцужок.
У выхадны дзень у Смаргонскім раёне адбылося сур’ёзнае ДТЗ.
З заўтрашняга дня кожная інтэрнэт-крама абавязана будзе падаць пакупніку магчымасць дыстанцыйнай аплаты за тавар, а таксама выканаць шэраг дадатковых патрабаванняў ўраду. У мэтах абароны правоў спажыўцоў з 10 ліпеня ўсе, хто гандлюе таварамі па ўзорах абавязаны будуць падаць пакупніку магчымасць хоць бы адзін спосаб дыстанцыйнай аплаты за тавар.
7 ліпеня адбыўся суботнік па ачыстцы ад смецця берагоў возера Бершты. Акцыя была ініцыяваная «Гродзенскім рыбалоўным Клубам». На працягу некалькіх гадзін ўдзельнікі, узброіўшыся пальчаткамі і пакетамі, прыбіралі прыбярэжную тэрыторыю. У выніку быў вывезены … трактар смецця, а мясцовасць прыкметна змянілася.
Аб тым, як праз архіў можна аднавіць свой радавод, колькі гэта каштуе і якія сюрпрызы можа прынесці даследчыку, распавядае Наталля Дзянісава, вядучы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага архіву.