У Гродне не чакаюць снегу: сталі на лыжы ўжо на пачатку восені

|

На дарожках лесапаркавай зоны адпачынку “Пышкі” ў рамках адкрытага чэмпіянату Гродзенскай вобласці 3 верасня прайшоў этап Кубка Беларусі па бегу на лыжаролерах.

У “Нашай каве” правялі дэгустацыю і навучылі гарадзенцаў рабіць прыгожую каву

|

Дэгустацыя розных гатункаў кавы – капінг, а таксама аматарскі латэ-арт чэмпіянат па маляванні на каве, прайшлі ў кавярні “Наша кава” ў пятніцу 2 верасня.

Працуюць 100 чалавек і… адзін сабака. У Верцялішках пачалі збор яблыкаў

|

З пачаткам восені ў СВК “Прагрэс-Верцялішкі” пачалі ўборку яблык. Каб сабраць ураджай з 67 гектараў сада, на сезонную працу дадаткова набралі каля 100 чалавек. Раннія гатункі яблыкаў ужо паступаюць ў крамы, больш познія будуць закладзены на захоўванне. Сёлета сад павінен даць не менш за 2,5 тысячы тон яблык.  

Мастацкі праект “Літаразнаўства” адкрыецца ў Гродне

|

Мастацкі праект “Літаразнаўства” Паўла Сідаровіча з Оршы, прысвечаны літарам беларускага алфавіта, прадставяць 5 верасня ў гарадской бібліятэцы №6 у Гродне. У аснове пректа – чорна-белая плакатная графіка.

“Без спонсараў не даехалі б”. Гамельчукі расказалі пра вандроўку па Беларусі на роварах

|

Ужо два тыдні працягваецца велавандроўка двух хлопцаў-фрылансераў з Гомеля, якія за пяць тыдняў плануюць аб’ехаць усю Белаурсь. У Гродне Кірыл і Жэня гасцявалі два дні і за гэты час паспелі пазнаёміцца не толькі з мясцовымі славутасцямі, але таксама расказаць гарадзенцам пра сваё падарожжа.

Польшча адмаўляецца ад Малога памежнага руху? На мяжы з Калінінградам бюджэт губляў 25 млн злотых штомесяц

|

Пакуль беларускія кандыдаты ў дэпутаты заклікаюць увесці ў жыццё дамову аб малым памежным руху, урад Польшчы вырашыў спыніць бязвізавы рух з Калінінградам. Апазіцыйныя польскія палітыкі лічаць, што гэты крок перакрэслівае перспектывы такога спрошчанага рэжыму на беларуска-польскай мяжы.

Фотафакт: на праспекце Касманаўтаў з’явіўся новы светлафор. Не ўсе пешаходы заўважылі навінку і ходзяць па-старому

|

У Гродне на праспекце Касманаўтаў з 1 верасня пачаў працу новы светлафорны аб’ект, піша autogrodno.by.

Гродна сустрэў удзельнікаў эстафеты “Бег Міру і Сяброўства”, якія бягуць праз усю Еўропу

|

У першы дзень восені Гродна стаў прыпынкам для ўдзельнікаў самай працяглай факельнай эстафеты ў свеце “Бега Мiру і Сяброўства”. За час знаходжання ў горадзе над Нёманам удзельнікі прабегу пабывалі ў гарадзенскіх школьнікаў на адмысловых уроках міру, а таксама наведалі святкаванне Дня ведаў у парку Жылібера.

Лёс скарбу, які знайшлі ў Гродне зімой, яшчэ не вырашаны

|

Прайшло паўгода, як будаўнікі знайшлі на вуліцы Антонава ў Гродне габрэйскі скарб часоў Другой сусветнай. Тады ж знаходку апісалі і забралі на часовае захоўванне ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Папярэдне яе ацанілі як гістарычная каштоўнасць. Але далейшы лёс гэтага скарба ніхто пакуль не ведае.

З 1 верасня на мяжы з Польшчай выраслі чэргі

Ужо з раніцы прапускны пункт Брузгі адчувальна ажывіўся. Да поўдня ў бок Польшчы сабралася чарга, а жадаючых перасекчы мяжу рабілася ўсё больш, піша kp.by.