Лаўрэатам прэміі імя Ядкоўскага стаў Андрэй Вашкевіч. Грошы ён аддаў на дабрачыннасць
Штогадовае ўручэнне прэміі адбылося 8 лістапада ў арт-галерыі “Крыга” ў межах грамадскага святкавання Дзён святога Губерта ў Гродне.
Штогадовае ўручэнне прэміі адбылося 8 лістапада ў арт-галерыі “Крыга” ў межах грамадскага святкавання Дзён святога Губерта ў Гродне.
У штотыднёвай падборцы гарадзенскіх фотаздымкаў працягваем публікаваць восеньскія здымкі. Таксама на гэтым тыдні ў нас ёсць некалькі коцікаў і вязаны шалік. Хочаш, каб твае фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats!
Што колеры могуць сказаць пра нас, нашае ўчора і сёння? А што кажам пра іх мы? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і ментальнасцю беларусаў? Як можна працаваць з колерам, прымаючы яго за “нацыянальны маркер”?
Гарадзенец Дзяніс для аплаты фільтра прынёс амаль 8 мільёнаў дробнымі купюрамі. Адна з гандлёвых структур Гародні навязала фільтр для вады яго маці-пенсіянерцы.
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. склад (на фота вышэй) у вёсцы Белыя Балоты Гродзенскага раёна апошнія дзесяцігоддзі не выкарыстоўваўся. На хвалі ўпарадкавання яго знеслі на мінулым тыдні.
На гэтым тыдні ў Гродне чакаецца вільготнае надвор’е, тыповае для позняй восені. Практычна кожны дзень будзе даждлівым і пахмурным.
Другая сусветная вайна раскідала гарадзенцаў па розных кутках планеты. З развіццём інтэрнэту цікавасць да гісторыі даваеннай габрэйскай грамады абудзілася наноў. Людзі штомесяц пішуць лісты, просяць знайсці сваякоў, некаторыя прыязджаюць і расказваюць гісторыі выратавання. Барыс Максавiч Квяткоўскі, старшыня габрэйскай супольнасці, расказаў “Твайму стылю” дзве ўнікальныя гісторыі, пра якія сам даведаўся гэтым летам.
У апошнім матчы чэмпіянату, які праходзіў у Гродне, “Нёман” упэўнена абыграў мазырскую “Славію” і забяспечыў сабе восьмае месца ў турнірнай табліцы.
У якасці падсуднага — Іван Кулеш. Ён абвінавачваецца ў забойстве трох жанчын, а таксама ў рабаванні. Дзяржаўнае абвінавачванне патрабуе выключнай меры пакарання – расстрэлу. Рашэнне суддзі можа быць вядомым ужо 19 лістапада.
Завяршыўся сезон для “амерыканскіх” футбалістаў у Беларусі. У апошнім фінальным матчы сезону гарадзенскія “Варвары” змагаліся за “Кубак Вітаўта Вялікага” і ва ўпартай барацьбе саступілі віцебскім “Рысям” з лікам 24:16.