У аўтобусе Гродна-Калінінград знайшлі вялізную колькасць кантрабандных тэлефонаў
Аўтобус быў нашпігаваны дарагімі мабільнымі тэлефонамі і IPad-aмi. Кантрабанду выявілі ўчора на літоўска-расійскай мяжы. Агульны кошт кантрабанды перавышае 1,5 млн. расейскіх рублёй.